“Emirates ў цяперашні час будзе пазбягаць палётаў над Сінайскім паўвостравам, пакуль не з’явіцца дадатковая інфармацыя. Мы сочым за развіццём падзей”, – цытуе прадстаўніка кампаніі агенцтва Франс прэс.

Егіпецкае аддзяленне экстрэмісцкага руху “Ісламская дзяржава” ўзяло на сябе адказнасць за крушэнне расійскага самалёта, аднак, як кажуць прадстаўнікі ўладаў Егіпта і Расіі, пакуль няма ніякіх падстаў сцвярджаць, што ён быў збіты.

Lufthanza і Air France таксама патлумачылі сваё рашэнне часова не лётаць над Сінай мерай засцярогі, якую неабходна прыняць, пакуль сітуацыя не праясніцца, паведамляе .

У Егіпце разбіўся расійскі самалёт. На борце было больш чым 200 турыстаў


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999

ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731