31 кастрычніка. 85 гадоў з дня нара­джэння (1930) Льва Гумілеўскага, беларускага скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага мастака Беларусі. 

55 гадоў з часу адкрыцця (1960) Навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі (з 1965 г. у пас. Лясны Мінскага раёна, цяпер дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава”).

55 гадоў назад (1960) адбыўся пуск газаправода “Дашава – Мінск”.

1910 год. У Вільні нарадзіўся Леанід Галяк, юрыст, журналіст, грамадскі дзеяч эміграцыі ў Германіі і ЗША.

 1 лістапада

120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Крыловіча (1895 – 1937), беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі.

 2 лістапада

105 гадоў з дня нараджэння Максіма Лужаніна (сапр. Каратай Аляксандр Амвросьевіч, 1909 – 2001), беларускага паэта, празаіка, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Польшчы. Рана навучыўся чытаць. Скончыў сямігодку. У 1924–1928 вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным інстытуце. Разам з Пятром Глебкам і Паўлюком Трусам пад агульным псеўданімам “Шаўцы” рыхтаваў газету “Чырвоны прамень”. У 1928–1931 гадах вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта БДУ. Быў сябрам літаратурных арганізацый “Маладняк”, “Узвышша”. Працаваў у часопісе “Узвышша” і на Беларускім радыё. Улетку 1931 ажаніўся з Яўгеніяй Пфляўмбаўм. Быў хросным бацькам Тадыяны Кляшторнай, дачкі беларускага паэта Тодара Кляшторнага. У 1933 годзе арыштаваны і асуджаны да двух гадоў ссылкі Адпраўлены ў Марыінск Кемераўскай вобласці, праз некалькі месяцаў быў вызвалены і вярнуўся дадому. Працаваў рэдактарам Галоўнай рэдакцыі літаратуры па машынабудаваньні ў Маскве. Падчас вайны – на фронце. Удзельнічаў у баях пад Масквой і Сталінградам. З 1944 года – загадчык аддзела культуры газеты “Звязда”, адказны сакратар часопіса “Вожык”. Працаваў рэфэрэнтам АН БССР (сакратаром Якуба Коласа). Рэабілітаваны 24 жніўня 1956 года.  У 1967–1972 гадах – галоўны рэдактар кінастудыі “Беларусьфільм”. Удзельнічаў у рабоце 23 сесіі Генеральнай Асамблеіі ААН. Пісьменьніку прысвечаны дакументальны фільм “Назавершаная хата”.

 3 лістапада

125 гадоў з дня нараджэння Глеба Бонч-Асмалоўскага (1890 – 1943), беларускага антраполага і археолага.

1845 год. У Каменцы Падляскай (Сакольскі пав. Падляскага ваяв., Польшча) нарадзіўся Зыгмунт Глогер, польскі этнограф, археолаг, які даследаваў Заходнюю Беларусь.

 4 лістапада

1794 год. Пры абароне прадмесця Варшавы Прагі загінуў Якуб Ясінскі, вайсковы і палітычны дзеяч, інжынер, паэт, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794. Пахаваны пры варшаўскім касцёле “На Камёнку”.

 5 лістапада

75 гадоў назад (1939) у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі адбылася прэм’ера першага беларускага савецкага балета “Салавей” М.Я. Крошнера