Як сцвярджаюць даследчыкі, само мяса шкоды не нясе – канцэрагенным эфектам шкодны тыя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца пры яго перапрацоўцы ў кілбасы. Аднак нягледзячы на тое, што мяса цяпер стаіць у адным шэрагу з такімі канцэрагенамі як тытунь ці алкаголь, ступень яго небяспекі значна ніжэйшая.

– Індывідуальная рызыка развіцця каларэктальнага раку з-за спажывання мясных прадуктаў застаецца даволі нізкай, але яна павышаецца з павелічэннем колькасці з’ядаемага перапрацаванага мяса, – каментуе спецыяліст СААЗ Курт Страйф.

Навукоўцы нагадваюць, што чырвонае мяса мае і карысныя ўласцівасці – яно багатае вітамінам В12, цынкам і жалезам.

“Наша Ніва” паводле Бі-бі-сі.