Адпаведнае рашэнне было прынятае пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 кастрычніка гэтага года №61, паведамляе БелТА.

Мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям’і з чатырох чалавек з 1 Лістапада 2015-га па 31 студзеня 2016 года ў разліку на месяц складае 2 млн 499 тысяч 270 рублёў. Гэта на 2,6% больш за норму, якая дзейнічала з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2015 года (2 млн 435 тысяч 480 рублёў). Павышэнне МСБ тлумачыцца падаражаннем нехарчовых тавараў, а таксама ростам тарыфаў на паслугі, якія ўваходзяць у спажывецкі кошык.

Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек служыць асновай, напрыклад, для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва або набыццё жытла.

Удзельная вага асноўных артыкулаў спажывецкіх выдаткаў у мінімальным спажывецкім бюджэце сям’і з чатырох чалавек у коштах верасня 2015 года наступная: харчаванне – 50,8%; адзенне, бялізна, абутак – 19,5%; жыллёва-камунальныя паслугі – 6,7%; побытавыя паслугі, транспарт, сувязь – 8,8%; мэбля, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння – 8,2%; прадметы санітарыі і гігіены, лекавыя сродкі – 2,4%, культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак – 1,5%, узносы і плацяжы – 2,1%.

Пастанова Мінпрацы і сацабароны №61 вызначае таксама сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям’і з трох чалавек – 2 млн 731 тыс. 110 руб., працаздольнага насельніцтва – 3 млн 197 тыс. 780 руб., пенсіянераў – 2 млн 507 тыс. 450 руб., студэнтаў – 2 млн 386 тыс. 930 руб., дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – 2 млн 9 тыс. 730 руб., дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – 2 млн 705 тыс. 440 руб., дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў – 2 млн 738 тыс. 50 руб.

“Еўрарадыё” паводле БелТА.

За верасень у рэгіёне знікла васьмімесячная запазычанасць па заробках. Эканамічны аналітык дае тлумачэнне і прагноз (Інфаграфіка)