У апошнім туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе “ДЮСШ-4” з Маладзечна 1 лістапада дома прымала “Забудову-Буд” з Чысці.
Маладзечанцы ішлі на трэцім месцы. У выпадку перамогі над камандай з Чысці і няўдалай гульні канкурэнта, ФК “Фалько”, маглі прэтэндаваць на другое.
Але “ДЮСШ-4” прайграла землякам 3:4 і, наогул, фінішавала на чацвёртым месцы. Абышлі іх “Старыя Дарогі”. Каманда без аніякіх намаганняў набрала тры ачкі: іх сапернікам залічылі тэхнічнае паражэнне за няяўку на гульню.
“Вілія” з Вілейкі ў гасцях прайграла “Нёман-Агра” 1:5. “Вілія” – на дзясятым месцы.
“Забудова-Буд” на восьмым месцы. Але ў чэмпіянаце засталося дагуляць некалькі гульняў, і чысцінцаў можа пацясніць “СМІаўтатранс”.
Турнірная табліца з сайта Федэрацыі футбола Мінскай вобласці