31 кастрычніка на гарадскім стадыёне адбылася гульня 24 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе, якая скончылася для маладзечанцаў паразай – 1:2.
Адзіны гол у вароты каманды-саперніцы ў другім тайме забіў паўабаронца каманды “Маладзечна ДЮСШ-4” Сяргей Галюк.
Пасля суботняй гульні маладзечанцы з 17 ачкамі застаюцца на чацвертым радку турнірнай табліцы. Ад лідараў, каманды “Тарпеда” і каманды “Узда”, іх цяпер аддзяляе 7 і 5 ачкоў адпаведна.
Да канца чэмпіянату застаецца дзве гульні.
7 лістапада “Маладзечна ДЮСШ-4” згуляе на выездзе ў Мінску супраць каманды “Прамень” (Мінск).
Завяршыцца сезон 2015 года 14 лістапада, калі маладзечанцы прымуць у сябе каманду з Клецка.