На Вілейшчыне 31 кастрычніка прайшоў традыцыйны аўтапрабег па памятных мясцінах і месцах пахавання салдат Першай сусветнай. Адбываўся ён у шосты раз. 

Удзельнічалі ў аўтапрабегу жыхары Вілейшчыны, Мінска, Смаргоні і іншых гарадоў, школьнікі і навучэнцы Вілейскага каледжа. У форме салдат і афіцэраў той вайны прыехалі рэканструктары з ваенна-гістарычных клубаў Брэста, Гомеля, Мінска.

Фота Сяргея Ганчара.

Фота Сяргея Ганчара.

Асаблівасць сёлетняга аўтапрабегу была ў тым, што ён прайшоў па месцах, дзе ўстанавілі новыя помнікі і памятныя знакі на магілах воінаў. Пабывалі ўдзельнікі ў вёсках Любкі, Дварэц і Іжа Іжанскага сельсавета.

 

На могілках ў вёсцы Любкі. Фота Сяргея Ганчара.

На могілках ў вёсцы Любкі. Фота Сяргея Ганчара.

Паэтычныя радкі чытае Валянціна Цітовіч. Фота Сяргея Ганчара.

Паэтычныя радкі чытае Валянціна Цітовіч. Фота Сяргея Ганчара.

У Іжы. Фота Сяргея Ганчара.

У Іжы. Фота Сяргея Ганчара.

На могілках ля Іжскай царквы. Фота Сяргея Ганчара.

На могілках ля Іжскай царквы. Фота Сяргея Ганчара.

Таксама наведалі лазарэтныя могілкі 29 пяхотнай дывізіі каля вёскі Заброддзе, мемарыяльныя комплексы каля Рускага Сяла і ў Заброддзі.

На кожным памятным месцы была адслужаная ліція на ўспамін усіх загінулых, ушанавалі памяць воінаў. 

Фота Сяргея Ганчара.

Фота Сяргея Ганчара.

Фота Сяргея Ганчара.

Фота Сяргея Ганчара.

Арганізоўвае аўтапрабег фонд “Памяці Першай сусветнай вайны “Крокі” па ініцыятыве Барыса Цітовіча.

 Падрабязней чытайце ў бліжэйшым нумары “РГ”.