Падрабязна пра надвор’е на тыдзень распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.
Да пятніцы ноччу і раніцай у большасці раёнаў прагназуюць туман.
У аўторак, 3 лістапада, у асобных раёнах невялікія дажджы. У сераду пераважна без ападкаў. У пятніцу ноччу магчымыя кароткачасовыя дажджы.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
3 лістапада |
ад +7 да +13 |
ад +2 да +7 |
4 лістапада |
ад +7 да +13 |
ад 0 да +6 |
5 лістапада |
ад +4 да +10 |
ад -3 да +3°С, па паўночным усходзе да +5 |
6 лістапада |
ад +3 да +9 |
ад -3 да +4 |
Па дадзеных метэаназіранняў, самым халодным днём у рэгіёне стала 6 лістапада 2006 года. У гэты дзень у Ашмянах слупок тэрмометра апусціўся да -18, у Вілейцы да -16, у Валожыне да -15.
Да +15 паветра прагрэлася ў Вілейцы 3 лістапада 1968 года. +13 было ў Ашмянах 5 лістапада 2014 года. 5 лістапада 2001 года ў Валожыне паветра прагрэлася да +13.
Паводле pogoda.by.