Поўнаметражны фільм каманда энтузіястаў здымала ў жніўні. І пераважна – на Вілейшчыне: на Вілейскім вадасховішчы, Віліі і ля Вілейкі.
– Зараз ідзе мантаж, пасля Новага года будзем працаваць над агучкай. Працуем ва ўсю, – расказала 17-гадовы рэжысёр фільма Дыяна Цыкунова.
Фільм пра сучасных падлеткаў, якія ідуць у паход. Яны трапляюць у неіснуючы лес – галаграму. На шляху сустракаюць сапраўдныя цяжкасці, ваўкоў і жыццё на выжыванне.
Больш падрабязна чытайце ў бліжэйшым нумары “РГ”.
Даведка “РГ” Трэйлер – невялікі відэаролік, які складаецца з кароткіх і звычайна найбольш відовішчных фрагментаў фільма, які выкарыстоўваецца для анансавання або рэкламы гэтага фільма.
Паводле Вікіпедыі
Відэа з youtube.com карыстальніка Дыяны Цыкуновай
На Вілейшчыне здымаюць містычны фільм