Ад 5 да 12 лістапада можна будзе назіраць метэорны паток Таўрыды. Гэта шлейфы метэорных часцінак, якія выдзеліліся з каметы Энке, але іх арбіты з часам змяніліся і цяпер перасякаюцца з арбітай Зямлі. 

У гадзіну можна будзе убачыць 10 зорак, якія падаюць. Успышкі будуць яркія і вельмі прыгожыя.

Максімальная колькасць метэораў будзе падаць у ноч з 5 на 6 лістапада і з 12 на 13. Магчыма на небе з’явяцца метэоры з патоку Пегасід. Гэта астаткі каметы Банплейна, якую апошні раз назіралі ў 1819 годзе. Зорапад лепш за ўсё назіраць каля 10 вечара.

Ад 9 да 10 лістапада чакаецца зорны дождж з метэорнага патоку Цэфеіды. Інтэнсіўнасць не больш за 20 метэораў у гадзіну. З’яўленне метэораў можна чакаць адразу пасля заходу сонца.

14 і 15 лістапада будзе слабы паток Андрамедзіды.

А 17 і 18 лістапада – максімальная інтэнсіўнасць патоку Леаніды. Сёлета Месяц не перашкодзіць назіраць за метэорамі.

Паводле БелТа.