Забойства адбылося 30 кастрычніка ў адным з закінутых дамоў паблізу плошчы Старое Места.

Мужчыну без пэўнага месца жыхарства забіў драўлянай палкай 47-гадовы жыхар Барысава.

– Ён таксама без пэўнага месца жыхарства. Зарэгістраваны ў Барысаве, аднак працяглы тэрмін бамжаваў у Маладзечне, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.

Канфлікт паміж мужчынамі ўзнік на глебе агульнай непрыязнасці. Ад атрыманых траўмаў (чэрапна-мазгавая траўма, перамлом касцей чэрапа, кровазліццё) мужчына памёр.

Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле 147 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Спонсар рубрыкі “Здарэнне” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.
За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999

ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731