У выставачнай зале гарадскога цэнтра культуры Глыбокага 30 кастрычніка адкрылася выстава мастака з Вілейкі Эдуарда Мацюшонка “Дзяды”.

На ёй дэманструюць не толькі працы, які творца паказваў год таму на выставе ў Вілейцы. Адмыслова да гэтай выставы Эдуард Мацюшонак стварыў новыя мастацкія творы.

Апроч знаёмства з творчасцю мастака, наведнікі маглі запаліць свечку і распавесці пра сваіх продкаў.

На адкрыцці выставы творцу ўручыў Ганаровую грамату старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат, расказаў дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Сяргей Ганчар.

Эдуард Мацюшонак – ураджэнец Глыбоччыны.  Ён нарадзіўся ў вёсцы Мнюта-2. І з выставай у Глыбокае прыязджае не ўпершыню.

Вілейка. Выстава мастака Эдуарда Мацюшонка адкрылася з аншлагам