Ні сайты СМІ, ні суполкі ў сацыяльных сетках, ні проста карыстальнікі інтэрнэта не абмінулі сваёй увагай гэтую навіну.
“Рэгіянальная газета” сабрала падборку загалоўкаў, каментароў і нечаканых высноў, якія зрабілі карыстальнікі сеціва з гэтай нагоды.
Некаторыя СМІ былі нешматслоўнымі і абмежаваліся навіной пра тое, што дэнамінацыя адбудзецца.
Так напісаў TUT.by і газета “Звязда”.
Большасць СМІ вынеслі ў загаловак, што ў Беларусі пасля дэнамінацыі з’явяцца капейкі. Пра гэта пішуць “Еўрарадыё”, “Наша ніва”, “Радыё Свабода”, “БелСат”.
Некаторыя СМІ падлічылі, колькі прыбяруць нулёў, і вынеслі ў загаловак тое, што на іх сайце можна пабачыць, як будуць выглядаць новыя грошы. Так зрабіў “Анлайнер” і “Навіны by”.
“Комсомольская правда в Беларуси” накіравала сваіх чытачоў у мінулае амаль 20-гадовай даўніны.
Гарадзенскі сайт “Твой стыль” не проста напісаў пра тое, што знікнуць чатыры нулі, што з’явяцца манеты, а параўнаў новыя грошы з еўра і злотымі.
А праз некалькі хвілін пільныя журналісты “Твайго стылю” ўбачылі, што новыя грошы выпушчаныя з памылкай. І запосціў навіну і пра гэта.
А “Рэгіянальная газета” зрабіла выснову, што міліянерамі беларусы быць перастануць.
Не абмінулі ўвагай гэтую падзею і шматлікія суполкі ў сацыяльных сетках. Самую цікавую выснову робіць суполка ў Кантакце “Это Минск, детка!”.
Сваё стаўленне да новых грошай выказваюць і карыстальнікі сеткі “Фэйсбук” на сваіх старонках. Самымі цікавымі каментарамі нам падаліся наступныя:
Zmicier
Гэта той выпадак, калі вось проста facepalm. Рублі, манеткі з капустай, чупа-чупс як верх айчыннай архітэктуры… І маляваў, як я разумею, старэйшы памочнік першага намесніка малодшага загадчыка ў праграме Paint у непрацоўны час.
Ягор
Беларусь урачыста пазбаўляецца статуса апошняй краіны Еўропы, якая не выкарыстоўвае манеты.
А пацанам з раёна цяпер стане зразумелы жарт з расійскіх серыялаў: “Э, малы, папрыгай давай!”
Кася
Ад 1 ліпеня 2016 года беларусы больш не змогуць пахваліцца тым, што ў іх краіне кожны – мільянер. Правядуць дэнамінацыю.
P.S. разумею, што новыя грошы былі надрукаваныя яшчэ ў 2009 годзе, да зменаў у беларускім правапісе… але хіба трэба было падумаць, ці варта змяняць “пяцьдзЕсят” на “пяцьдзЯсят” у такім выпадку? Грошы новыя, а ўжо з арфаграфічнаю памылкаю.
Кірыла
Як калісьці заўважыў Andrew Strizhak, беларуса можна пазнаць ў любым пункце планеты па адсутнасці маторыкі пры звароце з манетамі. Так.
Яшчэ трохі, яшчэ ледзь-ледзь і яшчэ адна рыса нацыянальнай ідэнтычнасці будзе страчаная.
Мая плакаць.
Aksana
А мне новыя грошы падабаюцца. Як еўра! І манеты (якія я страшна не люблю) адкрываюць шмат магчымасцяў. Можна купляць што-небудзь у аўтаматах, кідаць манетку ў месцы, куды хочацца вярнуцца … Яшчэ можна сціраць латарэйкі, вырабляць усялякія фокусы … ну і, нарэшце, можна будзе адмовіцца ад кашалька: жалеза змесціцца ў кішэні, а папяровыя грошы няма чаго цягаць, даўно пара карткай разлічвацца.
Абвешчаная дэнамінацыя: беларусы перастануць быць мільянерамі
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039