Прагназуецца, што снежань і студзень будуць вельмі цёплымі, піша літоўскі партал Delfi. Звычайна, прагнозы, якія даюцца для Літвы, можна атаясамліваць і для сярэдняй паласы Беларусі.

Так, кліматолаг Юсцінас Кілпіс зазначае, што ў нашым рэгіёне снежань будзе вельмі цёплым, таксама і студзень будзе на два градусы цяплейшы. А люты будзе нармальным, характэрным.

Па словах суразмоўцы, ёсць верагоднасць, што каталіцкія Каляды пройдуць без снегу.

А вось прафесар-этнолаг Лібертас Клімка дадае, што, калі мы хочам ведаць, якой будзе зіма, то трэба дачакацца 11 лістапада.

– Па традыцыі, якой будзе зіма, можна даведацца па надвор’і 11 лістапада. Калі ў гэты дзень гусі будуць на вадзе, на Каляды будзе лёд, калі гусі будуць на лёдзе, на Каляды будзе дождж. Я ўжо некалькі гадоў правяраю гэта, і магу сказаць, што народная мудрасць не памыляецца, сцверджанне збываецца, – дадаў Клімка.

Паводле “Нашай Нівы”.

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.

Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі.  А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.

Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!

Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.

ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039