Удзельнічала больш за 50 рыбаловаў з розных рэгіёнаў Беларусі і адзін грамадзянін Літвы. Спаборнічалі ля аўтакемпінгу “Нарач”.

Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

На старт выйшлі каля 30 экіпажаў лодак. У кожным было ад аднаго да чатырох чалавек.

Старт спаборнітцваў. Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

Старт спаборнітцваў. Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

У залік прымалі толькі буйны ўлоў – трафейную рыбу. Напрыклад, для шчупака мінімальная даўжыня была 60 сантыметраў, для акуня – 25.

Удзельнікі павінны былі жывую рыбу адразу прывезці ў судзейскі лагер. Тут  ўстанавілі басейн, напоўнілі яго азёрнай вадой. Суддзя вымяраў рыбіну, пасля чаго яе выпускалі ў басейн. Пасля ўзнагароджання ўсе ўдзельнікі рыбу з басейна выпусцілі ў возера.

Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

Мераюць шчупака. Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

Мераюць шчупака. Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

Прызы разыгралі ў трох намінацыях. Найлепшы “трафейны шчупак” даўжынёй у 91 сантыметр аказаўся ў каманды “Ждановічы”. Найбольшы акунь – у каманды “Алегін”. У агульным заліку перамагла каманда jerkbait.by, расказаў спецыяліст аддзела турызму Нацыянальнага парка “Нарачанскі”  Анатоль Углянец.

Дастаўляюць здабытую рыбу. Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

Дастаўляюць здабытую рыбу. Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

З чэмпіёнскім акунём. Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

З чэмпіёнскім акунём. Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

Момант узнагароджання. Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

Момант узнагароджання. Фота Максіма Булаўскага, Івана Баркоўскага.

Спаборніцтвы арганізавала грамадскае аб’яднанне БРІК пры садзейнічанні Нацыянальнага парку “Нарачанскі”.

Больш падрабязна пра спаборніцтвы чытайце ў бліжэйшым нумары “Рэгіянальнай газеты”