Іншы раз людзі яго і не разумеюць. Нават тыя, хто ведае яго значэнне, –  не ўжываюць, бо баяцца, што не зразумеюць. А можа баяцца, што гэта дыялектызм. На жаль наша школа прывучыла нас успрымаць гэты тэрмін – дыялектызм – як лаянку і навучыла баяцца. Таму, акрэсліўшы нейкае слова ці з’яву гэтым тэрмінам, мы выракаем яе на смерць.

Але перш, як тужыць па забытых дыялектызмах, давайце праверым, ці сапраўды гэта дыялектызм. Глядзім “ва́дзіцца” ў вялікім тлумачальным слоўніку беларускай мовы… Не. Не дыялектызм. Слоўнік падае:

  • ва́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незакончанае трыванне, размоўнае слова. Сварыцца, лаяцца, спрачацца з кім-н. Хоць віном, а не вадзіцай Поіш мяне, сваціца, – Не хачу з табой вадзіцца, Бо ты любіш вадзіцца. Гілевіч.

Я можа адно спрачаўся б з аўтарам гэтага слоўнікавага артыкула, ці размоўнае гэта слова.

На маю думку яно павінна ўспрымацца як стылістычна раўнапраўны сінонім да слова “сварыцца”. Чаму? Бо гэта не тое самае. “Ва́дзіцца” адрозніваецца далікатным адценнем значэннем. Азначае яно, відаць, спрэчку бытавую, часам з намёкам на нейкую перыядычнасць і звыкласць гэтай з’явы. Таму, калі мы адціснем яго ў стылістычнае гета, акрэсліўшы толькі размоўным – пазбавім кніжныя стылі цудоўнай магчымасці выразіць гэтыя далікатныя адценні сэнсу. Дый наогул лепей не судзіць такім чынам слоў, бо можна памыліцца, а бачым, да чаго гэта можа прывесці – да іх паступовага знікнення.

А ёсць яшчэ аднакарэннае да яго – звада, звадка:

На што ж на зямлі Сваркі і звадкі, боль і гора, Калі ўсе мы разам ляцім Да зор? Максім Багдановіч. 

Да дробязей прыпомніў той вясновы, па-летняму сонечны дзень, калі ў хаце адбылася звада. Віктар Праўдзін.

Я стараюся не звяртаць увагі на гэтыя звады. Галоўнае якасна рабіць сваю справу. “Звязда”.

Не трэба не дабраўшы розуму цурацца бабуліных слоў ды запісваць іх у ненарматыўныя. Мы часта не ведаем абсягаў літаратурнае мовы, каб гэта зрабіць. Не маем слоўніка пад рукою, каб праверыць. Вось слова “спанатрыць” ці “збаёдаць”, “гатоўка”, “імбрычак” часта запісваюць у “дыялект”, а гэтыя словы ёсць у тлумачальным слоўніку, іх ужывалі ды ўжываюць пісьменнікі і простыя носьбіты, як “новыя” так і “прыроджаныя”. А вусная форма загаднага ладу дзеяслова “браць” – “бярэця”… Чым яна нязгодная з арфаэпіяй і граматыкай беларускай літаратурнай мовы? Далібог, яна ёй цалкам адпавядае. А вось многія “газетныя” формы і выразы нашыя пісьменнікі і заслужоныя навукоўцы якраз ганілі як “непісьменныя”. На жаль, у шырокай свядомасці якраз гэтыя “непісьменныя” формы памылкова лічацца літаратурнымі, а жывыя, сапраўды літаратурныя, запісваюцца ў дыялектызмы. А гэта гучыць для іх прысудам смерці. Так мы і абдзіраем нашу мову, робячы яе беднай ды невыгоднай выкарыстоўваць. Не трэба абдзіраць.

Лявон Маліноўскі, “Наша Ніва”.

Размаўляем па-беларуску: як правільна да слова эспрэса дапасаваць прыметнік

Размаўляем па-беларуску: як правільна перакласці слова “общаться”

Цуранне беларускіх словаў, упіхванне ў неакадэмічныя слоўнікі і жука і жабы – развагі пра тое, што чакае беларускую мову

Беларускай мовы няма на карце галоўных моў свету

Ці праўда, што па-беларуску не кажуць “добрай раніцы”


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.

Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі.  А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.

Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!

Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.

ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039