У абласных “Дажынках” у Вілейцы 13 лістапада прымуць удзел больш за пяцісот чалавек.
Сярод іх каля двухсот пераможцаў і прызёраў абласнога спаборніцтва на ўборцы ўраджаю і жывёлагадоўлі, госці. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама.
Кожны раён вобласці прывязе на “Дажынкі” свой падворак. Там прадставяць прадукцыю прадпрыемстваў раёна, мясцовыя пачастункі, выступяць артысты.
На “Дажынках” пакажуць выставы караваяў і рэтра-аўтамабіляў, пройдзе паказ эксклюзіўных строяў і іншае.
Ахвотныя змогуць паспрабаваць юшкі, якую прыгатуюць прадстаўнікі рыбгасаў вобласці.
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039