Зіма – самы складаны час для машыны. Усе слабыя месцы вашага жалезнага сябра становяцца найбольш уразлівымі. Таму ў першую чаргу падчас падрыхтоўкі машыны да зімы звярніце ўвагу на іх. 

З пачаткам першых замаразкаў актуальным становіцца пытанне замены гумы. Згодна з правіламі дарожнага руху, яна павінна стаяць на машыне ад 1 снежня і да 1 сакавіка. Таму варта паклапаціцца пра замену гумы загадзя, каб пазбегнуць штрафу і засцерагчы сябе ад аварыі. Штраф за тое, што на машыне няма зімовай гумы, – 0,5 базавай велічыні (90 тысяч рублёў).

Чым адрозніваецца гума адна ад адной

– Канешне, надвор’е ў розных краінах зімой рознае, таму ў залежнасці ад гэтага і існуюць розныя тыпы гумы, – адзначае дырэктар шынамантажу ў Маладзечне Дзмітры Губар. – Калі для Італіі падыдзе ўсесезонная, то ў Скандынаўскіх краінах на ёй вы не выедзеце з двара.  

Раскажам пра асноўныя ўласцівасці кожнай гумы. Пры тэмпературы паветра ніжэйшай за +5 летняя гума губляе сваю эластычнасць, машына менш устойлівая на дарозе. Таму з першымі замаразкамі нярэдка можна пачуць больш навін пра аварыі, так званы дзень бляхара.

У складзе зімовай гумы больш каўчуку, таму яна не перамярзае. Фота youtube.com.

У складзе зімовай гумы больш каўчуку, таму яна не перамярзае. Фота youtube.com.

– У складзе зімовай гумы больш каўчуку, таму яна не перамярзае, не губляе сваёй эластычнасці, нават пры вельмі нізкіх тэмпературах машына больш устойлівая на дарозе, – расказвае спецыяліст. – Некаторыя аўтааматары ставяць усесезонную і думаюць, што на ёй можна ездзіць у любую пару года. Аднак гэта не зусім так: і па хімічным саставу і па рысунку пратэктара яны не падыходзяць для спёкі і для моцнага марозу. Яе можна параўнаць з дэмісезоннымі ботамі – у невялікі холад адчуваеш сябе камфортна, аднак зімой у іх змерзнеш. Калі на дарозе снежная каша, на такой гуме машына больш устойлівая ў параўнанні з летняй гумай, аднак не засцерагае цалкам ад няшчаснага выпадку.

Шыпаваная гума, па меркаванні спецыяліста, найбольш падыходзіць для Скандынаўскіх краін, дзе многа снегу і лёду. У нашай краіне ў апошнія гады снегу нямнога, дарогі чысцяць, пасыпаюць спецыяльнымі сродкамі. А на чыстым асфальце павялічваецца тармазны пуць.

Бюджэтны варыянт замены гумы

Калі ў вас няма магчымасці купіць новы камплект гумы на машыну, можна скарыстацца бюджэтным варыянтам – купіць дзве новыя гумы, а не чатыры. Але варта паставіць іх на заднія колы.

– Спераду большасць аўто знаходзіцца рухавік, таму пярэднія колы больш нагружаныя, маюць большае счапленне з машынай. Заднія ж колы менш нагружаныя, калі толькі вы не возіце ў багажніку ламачча альбо мяхі з бульбай.  Таму варта паставіць на заднія колы новую гуму, каб счапленне з дарогай было большае, – раіць спецыяліст.

Балансіруем колы новым спосабам – грануламі

Пасля замены гумы, варта адбалансіраваць колы. Калі гэтага не зрабіць, у машыне падчас руху можа з’явіцца вібрацыя. Яна прыводзіць да таго, што зношваюцца дэталі падвескі, колы маюць меншае счапленне з дарогай. Таму ёй больш складана кіраваць, павялічваецца тармазны шлях.

 Дзмітры Губар раіць балансіраваць колы праз кожныя дзве-тры тысячы кіламетраў прабегу.

 – Мы напампоўваем колы паветрам, але лепш азотам, – расказвае спецыяліст. – У паветры ёсць сумесі, напрыклад, азот, кісларод, вуглякіслы газ, вадарод, таму, калі тэмпература паветра паднімаецца альбо павышаецца, змяняецца і ціск у шынах. Калі кола пампуюць азотам, то яно не рэагуе на змяненне тэмпературы паветра.

У шынамантажы Дзмітрыя Губара пачалі тэставаць новы від балансіроўкі – грануламі. Замест грузікаў, якія выкарыстоўваюць пры звычайнай балансіроўцы, у пакрышку засыпаюць гранулы. Яны размяркоўваюцца па ўнутранай частцы гумы падчас руху.

Балансіроўка грануламі змяншае знос гумы больш чым на 25%, змяншае расход паліва да 8%, павышае ўстойлівасць машыны на дарозе, ліквідуе вібрацыю кола і падвескі.

– У Польшчы гэты метад даўно выкарыстоўваюць, – дзеліцца досведам спецыяліст. – Мы толькі пачынаем пераймаць гэты досвед. Пакуль грануламі балансіруем велікагрузныя машыны: пазадарожнікі, грузавікі, аўтобусы, мікрааўтобусы. Гэты від балансіроўкі падыходзіць не для ўсіх машын.

Абавязкова праверце ціск у шыне. Фота megasos.com.

Абавязкова праверце ціск у шыне. Фота megasos.com.

Абавязкова праверце ціск у шыне. З пачаткам халадоў ён падае. Калі ў шыне маленькі ціск, зношваюцца краі пратэктара. Калі шына перапампаваная, то зношваецца сярэдняя частка пратэктара. Нармальны ціск у большасці выпадкаў – дзве- дзве і дзве атмасферы.

Што варта зрабіць да зімы

1. Змазаць замкі.

Вільгаць, якая трапляе ў іх у мароз, замярзае, таму часта замок не пракручваецца, цяжка адкрываецца. Каб не мучаць машыну, варта змазаць замкі загадзя.

2. Праверыць акумулятар.

Самае простае – зарадзіце акумулятар, гэта дазволіць вам завесці машыну ў моцны мароз. Замяніце свечкі запальвання, калі іх рэсурс больш за дзесяць тысяч кіламетраў, варта замяніць іх на новыя. Каб атрымаць поўны спіс рэкамендацый, звярніцеся ў акумулятарную кампанію.

3. Уліце вадкасць, якая не замярзае (“незамярзайку”).

Гэта варта зрабіць, каб у бачку не ўтвараўся лёд, які можа пашкодзіць яго.

– Можна купляць канцэнтрат і разводзіць яго з вадой, у залежнасці ад тэмпературы на вуліцы, – раіць Дзмітры Губар. – На сезон мне хапае дзве пяцілітровыя бутэлькі канцэнтрату.

4. Праверце шчыльнасць ахаладжальнай вадкасці, фары, шклоачышчальнікі.

Правілы догляду за машынай зімой

– Машыны баяцца перападу тэмпературы, калі ставіць яе ў гараж. Вільгаць, якая накопліваецца за дзень, трапляе ў нішы, паступова прыводзіць да карозіі,  – расказвае Дзмітры Губар. – Калі вы ставіце машыну на вуліцы, то перападу тэмпературы для машыны няма. Часам варта абмываць машыну ад солі і бруду. Можна нанесці спецыяльныя засцерагальныя сродкі: воск і паліролі.

Што павінна знаходзіцца ў багажніку зімой

1. Шчотка-змётка.

– Калі вы чысціце машыну пасля ночы, варта каб яна прагрэлася некалькі хвілін, каб шкло адтаяла, – раіць Дзмітры Губар. – Толькі пасля гэтага чысціце шкло. Гэта дапаможа пазбегнуць дробных драпін. Зімой яны нябачныя, а летам, калі свеціць сонца, яны заўважныя і глядзець не так камфортна.

2. Скрабок.

3. Трос.

Рэкламу спецыялістаў, якія дапамогуць вам падрыхтаваць машыну да зімы, глядзіце ў №44 “Рэгіянальнай газеты” за 30 кастрычніка.

Што павінен ведаць кожны кіроўца, які ездзіць зімой, раіць ветэран ДАІ


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.

Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі.  А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.

Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!

Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.

ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039