У чэмпіянаце першай лігі Беларусі па футболе  “Смаргонь” 1 лістапада дома прымала ФК “Баранавічы”.

За дзесяць хвілін у сярэдзіне першага тайма смаргонцы забілі два галы. Вызначыліся Сяргей Крот і Аляксандр Талканіца. Больш галоў у матчы не было: 2:0 на карысць гаспадароў.

 “Смаргонь” па-ранейшаму трымаецца на пятым месцы ў першай лізе.

 Відэа fc-smorgon.by

“Ашмяны” набралі ачко

ФК “Ашмяны” ў фінальнай частцы чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе дома 31 кастрычніка гуляў з “Клецкам”. Галоў гледачы не пабачылі: 0:0.

“Ашмяны” з 15-цю ачкамі знаходзяцца на пятым месцы.

У Мядзеле стартаваў міжрэгіянальны турнір па міні-футболе

Удзельнічаюць у ім каманды з Мядзельскага, Вілейскага і Пастаўскага раёнаў.

У першым туры  1 лістапада каманда “Зубраня”  разграміла “Мядзел” 6:1.  “Шылавічы” прайгралі мядзельскай камандзе “Юнацтва” 3:4. “Вілейка” перамагла “Паставы” 5:0, паведаміў дырэктар мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак.

Валейбалісты з Мядзела перамаглі

У чэмпіянаце адкрытай аматарскай валейбольнай лігі Мінска каманда “Мядзел ФАЦ” 31 кастрычніка перайграла каманду “Яць” 3:1.

Каманда з Мядзела займае пятае месца ў другім дывізіёне. Атрымала яна толькі адно паражэнне ад лідара. І мае ў параўнанні з канкурэнтамі зверху турнірнай табліцы ў запасе некалькі гульняў.