На выхадныя надвор’е не будзе спрыяць для прагулак па горадзе. Прапануем схадзіць у кінатэатры, каб правесці час за добрым фільмам.

У кінатэатры “Мір” багаты выбар фільмаў для аматараў востых уражанняў: баевікі, “Джон Уік”, “Чорная імша” і “Бягучы ў лабірынце: Выпрабаванне агнём”.

Кіно: шпіёнскі баявік пра Бонда, містыка, мульцік пра адвагу

Фота kino-teatr.ru.

Фота kino-teatr.ru.

Небяспечнасць, інтрыга, вастрыня – усё гэта вы сустрэнеце ў чарговай серыі бандзіаны “007: Спектр”. Гэта 24-ы фільм пра агента Бонда, у галоўнай ролі – Дэніэл Крэйг. У ім глядача чакаюць і неверагодныя пагоні, шыкоўныя спецэфекты, інтрыгі, і, безумоўна, раскошныя жанчыны. Асаблівую асалоду воку падорыць гульня Монікі Белучы.

Сюжэт завязваецца на тым, што Бонд атрымлівае пасланне, якое выводзіць на глабальную таямнічую арганізацыю “Спектр”. І адначасова даводзіцца ратаваць сакрэтную выведку ад ліквідацыі.

Фота bmtv.kz.

Фота bmtv.kz.

Расійскі мультфім “Савва. Сэрца воіна” распавядае гісторыю дзіцяці, якое мусіць стаць героем, каб выратаваць маму. У фэнтэзі шмат чароўнага і казачнага, але галоўныя пераўтварэнні – тыя, што адбываюцца ўнутры нас.

Раней вёску хлопчыка абаранялі белыя ваўкі, але цяпер іх выцеснілі гіены. Каб выратаваць вёску, хлопчык разам з апошнім белым ваўком пераадольвае складаны шлях да Чараўніка.

Да праекта Макса Фадзеева спрычыніліся шматлікія расійскія зоркі. Яркасць карціны дапамагае ацаніць трохмерны фармат.

Фота beta.kinopoisk.ru.

Фота beta.kinopoisk.ru.

Маладая пісьменніца піша кнігу пра прывідаў. Узяўшы шлюб з каханым чалавекам, пераязджае ў Англію і пасяляецца ў таямнічай сядзібе “Багровы пік”. З цягам часу яна бачыць прывідаў, якія папярэджваюць пра небяспеку.

Калі да вашых ботаў усё часцей прыліпае шэрая паўсядзённасць, самы час паказытаць нервы. Жахі “Багровы пік” ад рэжысёра Гільерма дэль Тора – безумоўна, такі ж атмасферны, як і іншыя працы, ён зачароўвае ад першых кадраў і пакідае пасля фіналу смак містыкі на вуснах.

Да чаго прыводзяць мары аб ідэальным

Закаханым людзям раім паглядзець фільм “8 новых спатканняў”. Вера і Нікіта жанатыя тры гады. За гэты час у іх накапілася шмат незадаволенняў адзін адным. Падчас адной са спрэчак яны выказваюць, якім бы хацелі бачыць сямейнае жыццё. І на раніцу… прачынаюцца побач з “ідэальнымі палавінкамі”. Але чамусьці гэта не радуе іх. Ці змогуць яны вярнуць сваё жыццё ў ранейшае рэчышча? Ці абудзіць гэтая сітуацыя ранейшыя пачуцці? Глядзіце ў фільме.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Таксама ў кінатэатры анімацыі “Чароўная краіна” і “Монстры на канікулах2”, прыгоды “Пэн: Падарожжа ў Нетландыю”, “Марсіянін” і “Крэпасць: шчытом і мячом”, драма “Радзіма”.

Больш падрабязна з рэпертуарамі можна пазнаёміцца тут.

Абедаем па-беларуску

Пасля кінатэатра прапануем падсілкавацца ў рэстаране “Еўропа”.

Адчуйце сябе сапраўдным беларусам, пакаштаваўшы нацыянальныя стравы. Каб дапамагчы з выбарам раскажам, што ёсць у меню. Для тых, хто хоча грунтоўна падсілкавацца, – свініна па-вясковаму з блінамі, клёцкі з мясам і смятанай, дранікі па-дамашняму і верашчака з клёцкамі. Каб застолося месца і на дэсерт, замоўце бабку альбо мачанку з дранікамі.

Пакаштуйце дранікаў. Фота belchas.by.

Пакаштуйце дранікаў. Фота belchas.by.

Добраму настрою паспрыяе жывая музыка.

Каб патраціць энергію пасля сытнага абеду, можаце згуляць у більярд. Ён размяшчаецца на першым паверсе.

Вы можаце замовіць столік па тэлефоне (80176) 77-18-60. Мы месцімся па адрасе: Маладзечна, вул. Віленская, 9.

ООО “Кватро-Плюс”

УНП 690026570

Пахварэць за каманды рэгіёна

У Мядзеле працягнецца міжрэгіянальны турнір па міні-футболе. У пятніцу, 6 лістапада, у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры ў 19.00 “Юнацтва” згуляе з “Паставамі”. У нядзелю, 8 лістапада, матчы “Мядзел” –  “Вілейка” ў 12.00, у 13.00 “Зубраня” – “Шылавічы”

Пабачыць батлейку

У нядзелю, 8 лістапада, у Мядзельскім ГДК пакажуць прадстаўленні лялечнага тэатра “Батлейка” для дзяцей у межах Тыдня праваслаўнай культуры. Пачатак – штогадзіны ад 11 да 18 гадзін. Уваход бясплатны.

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.

Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі.  А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.

Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!

Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.

ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039