Конкурс праводзіла асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя масмедыі”.
Сярод іх “Брэсцкая газета”, “Вольнае Глыбокае”, “Вячэрні Бабруйск”, “Intex-press”, “Слонімская газета”, “Інфа-кур’ер”, “Інфарм-прагулка”, “Брэсцкі кур’ер”, “Ганцавіцкі час”, “Наша слова”, “Барысаўскія навіны”.
Фота з цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурса на лепшую рэгіянальную газету 2015 года
“Рэгіянальную газету” абралі лепшай рэгіянальнай газетай у 2015 годзе. Летась перамагла газета “Вячэрні Бабруйск”.
“Рэгіянальная газета” атрымала яшчэ сем узнагарод: па адным дыпломе за першае і трэцяе месцы, пяць дыпломаў з другім месцам.
Зоя Хруцкая, Наталля Тур, Настасся Роўда атрымалі ганаровае першае месца ў намінацыі “Культура, гісторыя, краязнаўства”.
Ганаровае другое месца занялі: Зоя Хруцкая і Настасся Роўда ў намінацыі “Найлепшы матэрыял на праваабарончую тэматыку”, Наталля Тур ў намінацыях “Найлепшы журналісцкі матэрыял аб адукацыі” і “Найлепшы аналітычны матэрыял”, Настасся Роўда ў намінацыі “Найлепшы відэаматэрыял на сайце газеты”.
Ганаровае другое месца заняў і сайт газеты ў намінацыі “Найлепшы інтэрнэт-сайт газеты”.
Рэгіянальная газета ўзяла трэцяе месца ў намінацыі “Найлепшая сацыяльная акцыя газеты”.
У журы былі: медыяаналітык Аляксандр Коктыш, фатограф Сяргей Гудзілін, журналіст Анджэй Пачобут, мовазнаўца грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка, блогер Віктар Малішэўскі.
Узнагароджанне прайшло 6 лістапада.
Карэспандэнтка “РГ” Настасся Роўда заняла трэцяе месца на конкурсе “Вольнае слова”
Пабыць у скуры журналіста: адзін дзень з жыцця “Рэгіянальнай газеты (Відэа)
Як карэспандэнты “РГ” на два дні сталі вішнямі
Лепшыя відэа cярод мясцовых СМІ здымае “Рэгіянальная газета”
Ваша “Рэгіянальная газета” − з найлепшых у Беларусі
“Рэгіянальная газета” зладзіла вечарыну ў гонар 20-годдзя ў Вілейцы (Фота)
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039