Падчас абласных “Дажынак” 13 лістапада на цэнтральнай плошчы горада пройдзе тэатралізаванае прадстаўленне “Сватаўство па-вілейску”.

– Гісторыя такая: жыла-была Вілейка, сабрала добры ўраджай, усяго-усяго многа, – расказвае дырэктар Палаца культуры Алеся Высоцкая. – І бацькі вырашылі сваю дачушку, самую зайздросную вілейскую нявесту, выдаць замуж. Прыдумалі, што трэба пашукаць жаніхоў па ўсёй вобласці.

“РГ” паведамляла, што на “Дажынкі” ўсе раёны прывязуць свае падворкі на свята. І разам з імі – сваіх жаніхоў.

– Яны падымуцца на сцэну, будуць сваты з працэсіяй. Жаніхі будуць танцаваць і спяваць, спрабаваць спадабацца нявесце. Будзе і вілейскі жаніх рыхтавацца, каб нявеста засталася на радзіме. Нявеста каму выдасць гарбуз, а камусьці скажа “так” .

Усе будзе суправаждацца вілейскімі вясельнымі маршамі і полькамі. Выступяць мясцовыя артысты.

Выставы караваяў і рэтра-аўтамабіляў, падворкі з кожнага раёна будуць на абласных “Дажынках” у Вілейцы