Рамонт – гэта заўсёды невялікі стрэс. Ён звязаны са змяненнем звыклага распарадку дня, адпачынку пасля працы. Усе члены сям’і аказваюцца ў новых для сябе ўзаемаадносінах, асабліва, калі ўпершыню робяць рамонт разам. Гэта можна прывесці да спрэчак, крыўдаў, непаразумення.

Парады падчас рамонту

1. Ацаніце свае сілы і блізкіх. Некаторыя людзі не задумваюцца, наколькі можа зацягнуцца рамонт. Калі час разлічаны няправільна, накопліваюцца адмоўныя эмоцыі і злосць. Усе перажыванні лепш прагаварыць, пакуль вы пачняце рамонт.

2. Ацаніце бюджэт. Расходы ў час рамонту павялічваюцца ў два разы, таму суразмерце жаданні і фінансавыя магчымасці.

3. Вызначыце жаданні, мары і фантазіі. Гэта неабходна незалежна ад таго, будзеце вы рабіць рамонт самі альбо наймаць брыгаду будаўнікоў. У кожнага члена сям’і павінны быць агульныя ўяўленні, што атрымаецца пасля рамонту.

4. Размаўляйце пра рамонт. У кожнага мары і жаданні розныя, таму варта пра іх сказаць. Калі вы саступаеце і адмаўляецеся ад свайго жадання, магчыма, пасля рамонту будзеце адчуваць сябе некамфортна. Гэта востры момант, калі сямейны карабель дае трэшчыну. Пастарайцеся знайсці кампраміс.

5. Звярніце ўвагу на колеры ў сваім жыллі. Яны ўплываюць на псіхафізічны стан. Часта чалавек інтуітыўна выбірае тыя колеры, якія імпануюць яго характару, схільнасцям. Пры правільна падабраным колеры можна нават уздзейнічаць на настрой чалавека. Таму варта прыслухацца да сябе, а не слепа ісці за модай.

Колеры ў псіхалогіі

Чырвоны колер акцэнтуе ўвагу, папярэджвае пра небяспеку, а значыць, павышае ўпэўненасць у сабе і фарміруе асобу лідара. Дапамагае справіцца з апатыяй, дэпрэсіяй, страхам, няўпэўненасцю ў сваіх сілах. У інтэр’еры дае зарад бадзёрасці і паднімае настрой. Гэты колер выдатна падыдзе для прасторнай гасцінай, асабліва ў спалучэнні з залатым колерам.

Для спальні выкарыстоўвайце светлыя тоны, яны ствараюць атмасферу ўтульнасці і рэлаксацыі. Чырвоны – толькі ў дэталях. Ён валодае вялікай энергетыкай, а значыць, расслабіцца і адпачыць не атрымаецца.

Чырвоны выкарыстоўвайце толькі ў дэталях. Фота decoratingtogo.blogspot.com.

Чырвоны выкарыстоўвайце толькі ў дэталях. Фота decoratingtogo.blogspot.com.

Цёплыя тоны ўзбуджаюць апетыт

Жоўты дапамагае пазбавіцца ад негатыву, канцэнтруе ўвагу, падагравае прагу да ведаў. Аднак насычаны жоўты здольны раздражняць.

 

Фота serbakova.blogspot.com.

Фота serbakova.blogspot.com.

Аранжавы надзяляе зарадам бадзёрасці і энергіі, спрыяе інтэлектуальнай актыўнасці, дапамагае змагацца з апатыяй, сумным настроем. Але празмернае выкарыстанне аранжавага можа прывесці да ляноты.

Калі хочаце стварыць спакойную атмасферу, выкарыстоўвайце зялёны. Гэты колер дапамагае змагацца з грубасцю, злосцю, скованасцю ў пачуццях, валодае нават снатворным эфектам.

Хочаце стварыць спакойную атмасферу, выкарыстоўвайце зялёны.Фота remstroiblog.ru.

Хочаце стварыць спакойную атмасферу, выкарыстоўвайце зялёны.Фота remstroiblog.ru.

Колеры, якія ахалоджваюць і нагнятаюць пачуцці

Блакітны колер дае адчуванне прахалоды, лёгкасці і спакою. Карысны для людзей з павышанай узбуджальнасцю.

Насычаны сіні здольны нагнятаць пачуцці, таму яго не рэкамендуюць выкарыстоўваць у вялікіх пакоях. Пры разумным выкарыстанні сіняга можна пазбавіцца ад трывог, страхаў, а таксама пачуць унутраны голас і прыняць правільнае рашэнне.

 

Насычаны сіні здольны нагнятаць пачуцці. Фота syndyk.by.

Насычаны сіні здольны нагнятаць пачуцці. Фота syndyk.by.

Натхненне, творчасць, улада і духоўнасць – гэта ўсё ў фіялетавым. Гэты колер дапамагае прыняць тое, што адбываецца ў жыцці са спакойным сэрцам.

Натхненне, творчасць, улада і духоўнасць – гэта ўсё ў фіялетавым. Фота lifeonphoto.ru.

Натхненне, творчасць, улада і духоўнасць – гэта ўсё ў фіялетавым. Фота lifeonphoto.ru.

Колеры, здольныя супакойваць

Ружовы колер у інтэр’еры – сімвалізуе спакой і расслабленне, жаноцкасць, пяшчоту, лёгкасць. Аднак у падсвядомасці асацыюецца з празмернай эмацыйнасцю і захопленасцю. Добра падаўляе агрэсію. У інтэр’еры з гэтым колерам свядома расслабляешся.

Бэжавы – асацыюецца са спакоем, прымірэннем, мяккасцю. Садзейнічае добраму адпачынку.

Карычневы колер дае адчуванне ўпэўненасці і надзейнасці, супакойвае, падтрымлівае надзею і жыццёвыя сілы. Чалавек, які аддае перавагу карычневаму, як правіла, нетаропкі, ашчадны, здольны пераадолець усе цяжкасці.

Карычневы колер дае адчуванне ўпэўненасці і надзейнасці. Фота photoidom.ru.

Карычневы колер дае адчуванне ўпэўненасці і надзейнасці. Фота photoidom.ru.

Неадназначныя і загадкавыя колеры

Белы – колер неадназначны. З аднаго боку, ён дае адчуванне святла, спакою, чысціні, лёгкасці. З другога, гэта адчуванне пустаты, адзіноты, самоты, расчаравання.

Колерам адзіноты, хваробы, дэпрэсіі, самоты называлі шэры. Але разам з тым, гэта колер упэўненасці ў лепшай будучыні, стабільнасці, гармоніі.

 

Колерам адзіноты, хваробы, дэпрэсіі, самоты называлі шэры. Фота iqinterior.ru.

Колерам адзіноты, хваробы, дэпрэсіі, самоты называлі шэры. Фота iqinterior.ru.

Чорны колер застаецца загадкай, нясе ў сабе элемент містыкі. Празмернае яго выкарыстанне дрэнна ўздзейнічае на нервовую сістэму, прыводзіць да меланхоліі, стварае адчуванне замкнутасці і недахопу паветра, але разам з тым дае адчуванне спакою і прахалоды. Ва ўмеранай колькасці садзейнічае канцэнтрацыі ўвагі на пераадоленні ўнутраных праблемаў і вырашэнні складаных задач.

Чорны колер застаецца загадкай, нясе ў сабе элемент містыкі. Фота novosti.rs.

Чорны колер застаецца загадкай, нясе ў сабе элемент містыкі. Фота novosti.rs.

Памятайце, што пакой вы можаце зрабіць спакойным, але аксэсуары падабраць яркія альбо наадварот. Патрэба чалавека ў пэўным колеры – сігнал мозга, якім спосабам кампенсаваць стрэс альбо іншыя эмоцыі.  

Робім рамонт са спецыялістамі: нацягваем столь, вызначаемся ванна альбо душавая кабінка, дазнаёмся новае пра унітазы

Робім рамонт разам са спецыялістамі: з чаго найлепш пачаць і якія матэрыялы выбраць

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.

Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі.  А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.

Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!

Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.

ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039