У Мінску 28 кастрычніка адбылася прэзентацыя кнігі “Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі: беларускі татарын Якуб Якубоўскі”.

Прысвечаная яна жыццёваму шляху і творчасці  географа, гісторыка, філолага, энцыклапедыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, актыўнага ўдзельніка адраджэнскага руху беларускіх татар у 1990-х гадах Якуба Якубоўскага. Ён – аўтар гімна беларускіх татараў, радок якога прыведзены ў загалоўку кнігі. Яму прысвяціў верш “Беларускія татары” Рыгор Барадулін.

Укладальнікі выдання сталі краязнаўца з вёскі Камарова на Мядзельшчыне Іван Драўніцкі і ўдава Якуба Таццяна Якубоўская.

У кнізе змясцілі нарысы і ўспаміны родных, сяброў і паплечнікаў, працы навукоўца і яго  допісы. Тыраж выдання – 299 экзэмпляраў.

Якуб Якубоўскі нарадзіўся ў вёсцы Камаі на Пастаўшчыне. Сярод іншага ён даследаваў возера Нарач. Тут збіраў матэрыял для кандыдацкай дысертацыі, працаваў на Нарацкай гідраметэаралагічнай станцыі. Пісаў артыкул пра Нарач для Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.


Даведка “РГ”.  Іман  –  у ісламе вера і неад’емная частка мусульманскай рэлігіі.

Паводле Вікіпедыі.