У канцы кастрычніка ў Жодзіне прайшоў Рэспубліканскі конкурс эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд-2015”.

У ім прымалі ўдзел маладыя выканаўцы ва ўзросце ад 16 да 30 год.

Журы прысудзілі чатыры дыпломы розных ступеняў і пяць прызоў. Прыз “За лепшую аўтарскую песню” атрымаў Руслан Рагалевіч з Мядзельшчыны. Прызам “За сцэнічнае абаянне” адзначылі Наталлю Ламака з Маладзечна, паведамляецца на сайце Палаца культуры Белаза.

Вызначыла журы і “Лепшую песню конкурсу”. Прыз прысудзілі вядомай у Маладзечне кампазітарцы Алене Атрашкевіч.