Гасцей запрашаюць у прыватную гасцёўню па вуліцы Чыстай, 26. Пачатак а 17 гадзіне.
Фронт вызвалення жывёл – міжнародная супольнасць вегетарыянцаў і веганаў, якая ставіць мэтай свайго існавання вызваленне жывел з ферм, лабараторый і г.д. Таксама займаецца распаўсюдам інфармацыі супрацьспесішыстскага зместу. Спесішыстамі называюць тых, хто гатовы грэбаваць правамі іншых відаў дзеля пераўзыходжання свайго.
У межах сваей актыўнасці Фронт грунтуецца на прынцыпе “не шкодзіць ані чалавеку, ані жывеліне”.
Праграма мерапрыемства:
- прамова (веганізм як вобраз жыцця і думкі,краткая гісторыя Ф.В.Ж)
- кінапрагляд (мастацкага фільм првсвечаны ФВЖ)
- абмеркаванне фільма
- веганская страўня.
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039