Пра гэта распавяла прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Парашчук.
Да пятніцы на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Ноччу ў асобных раёнах слабы туман. Ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах узмоцніцца вецер парывамі да 15-20 м/с.
У выхадныя, 14-15 лістапада, у краіне месцамі дажджы. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
Дзень |
Тэмпература паветра ноччу |
Тэмпература паветра днём |
10 лістапада |
ад +3 да +8 |
+6 да +11, па паўднёвым захадзе да +13 |
11 лістапада |
ад +4 да +11 |
ад +7 да +14 |
12 лістапада |
ад +2 да +9 |
ад +5 да +12 |
13 лістапада |
ад +2 да +8 |
ад +5 да +11 |
14 і 15 лістапада |
ад +2 да +8 |
ад +5 да +11 |
Цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне
10 лістапада 1995 года ў Смаргоні і Вілейцы слупок тэрмометра апусціўся да -15, у Валожыне было -14.
+12 было 12 лістапада 1977 года ў Валожыне і Вілейцы. У Смаргоні было +12 15 лістапада 2010 года.
Самым дажджлівым быў лістапад 1952 года, у сярэднім у краіне выпала 91 міліметраў ападкаў – гэта амаль дзве месячныя нормы. Менш за ўсё ападкаў было ў лістападзе 1993 года, выпала толькі 10 міліметраў ападкаў.
“Наша Ніва” паводле tut.by.
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039