Маладую жанчыну пахавалі ў канцы кастрычніка. Пра трагедыю чытачы паведамілі рэдакцыі ў сераду, 28 кастрычніка, на наступны дзень пасля выпадку.
Маладая сям’я нядаўна спраўляла першыя ўгодкі вяселля. Маладзечанцы выказваюць словы спачування і падтрымкі сям’і жанчыны.
Галоўны доктар Маладзечанскай бальніцы Таццяна Шамодзі пацвердзіла факт гібелі і дадала:
– Не дай бог нікому апынуцца ў такой сітуацыі. Здарэнне каментаваць немагчыма, таму што яшчэ няма ніякіх заключэнняў. Учора цэлы дзень працавала камісія, і яшчэ будуць працаваць. Гібель жанчыны непрадбачаная, раптоўная. Сітуацыя не звязаная з цяжарнасцю і з родамі. Такое заключэнне на сёння. Ідзе разбіральніцтва. Сваякі ўжо звярнуліся да тых, хто павінны разбірацца.
Брат загінулай сказаў у гутарцы з “РГ”: “Цяпер мы чакаем вынікаў экспертызы і вельмі спадзяёмся, што яны хоць нешта праясняць”.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, жанчына нарадзіла здаровага хлопчыка.
Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б.
Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.
У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.
За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.
Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.
Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731