Трагедыя здарылася пасля 18 гадзін 6 лістапада на аўтадарозе Мінск-Маладзечна-Нарач паблізу вёскі Талуць Вілейскага раёна.

51-гадовая кіроўца ехала на аўтамабілі “Таёта Ярыс” у напрамку Мядзела. Аўтамашына наехала на 60-гадовага раварыста. Ён ехаў па краі праезнай часткі ў спадарожным кірунку.

Веласіпедыст ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.

Як стала вядома, ні ровар, ні раварыст не былі абазначаныя святлоадбіўнымі элементамі. Па факце ДТЗ Вілейскі райаддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу.

У Вілейцы двое мужчын толькі выйшлі з турмы і пайшлі красці

Гарэў жылы дом на Вілейшчыне

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.                                                                                          ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731