Гаспадар, на чыё дабро спакусіліся зладзеі, звярнуўся ў міліцыю ўчора, 8 лістапада.

Як распавёў намеснік начальніка Вілейскага РАУС начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык, адзін з фігурантаў здарэння выйшаў з турмы 25 кастрычніка, другі – 5 лістапада.

Па версіі следства, напярэдадні яны выпівалі ў гасцях у пацярпелага. Падчас застолля дазналіся, калі гаспадара не будзе дома.

У гэты час яны разбілі шыбу, прабраліся ў дом і забралі ноўтбук, тэлевізар і іншую тэхніку – больш чым на 20 мільёнаў рублёў.

Калі мясцовы жыхар вярнуўся дамоў і ўбачыў, што адбылося, выклікаў міліцыю.

Падазраваных затрымалі.

Як дадае Андрэй Дударчык, цалкам распарадзіцца накрадзеным мужчыны не паспелі і рэчы вярнулі гаспадару.

У Маладзечне пільны чалавек знайшоў падазроны пакет, з якога тырчала антэна. Выклікалі сапёр

20-гадовы работнік аўтапарка зламаў нагу пры рамонце МАЗ

Гарэлку прадавалі, а грошы не вярталі. Кіраўніцу фірмы на Мядзельшчыне падазраюць у абкраданні лікёра-гарэлачных заводаў


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731