Чарговая кніга знакамітага беларускага празаіка, які паходзіць з Ашмянаў, стала вынікам яго напружанай 15-гадовай працы. Асновай твора з’яўляецца супярэчлівая гісторыя выбітнага мастака ХХ стагоддзя Марка Шагала. Працэс напісання кнігі складаўся з шматгадовых даследаванняў Віцебскай мастацкай школы, ўсебаковага аналізу фактычнага матэрыялу з архіваў і біяграфічных дадзеных пра жыццё аднаго з самых яркіх ураджэнцаў Беларусі.

Марк Шагал амаль усё сваё жыццё правёў у эміграцыі, ствараючы шэдэўры, прасякнутыя беларускімі матывамі, за межамі краіны. Кніга “Радзіма. Марк Шагал у Віцебску” канцэнтруецца менавіта на “віцебскім” перыядзе жыцця мастака (1914-1915 гг., 1918-1920 гг.).

Незразуметы і непрыняты суайчыннікамі пры жыцці, эксперыментатар пакінуў пасля сябе спадчыну, якая цяпер на яго малой радзіме лічыцца беларускай.

Адно з цэнтральных пытанняў, паднятых ў кнізе Марціновіча: чаму мы не цэнім сваё і чаму нашы таленавітыя землякі не знаходзяць прызнання на Радзіме?

Віктар Марціновіч  беларускі мастацтвазнаўца і публіцыст, аўтар нашумелых раманаў “Параноя”, “Сцюдзёны вырай”, “Сфагнум”, “Мова”. У 2008 годзе літаратар абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Віцебскі авангард (1918-1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка” ў Віленскай акадэміі мастацтваў. Пісьменнік таксама з’працуе выкладчыкам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і актыўна супрацоўнічае з ім, у тым ліку рэгулярна праводзіць лекцыі, майстар-класы і прэзентацыі.

16 лістапада чытачы атрымаюць магчымасць сустрэцца з Віктарам Марціновічам асабіста і сфармаваць сваё бачанне закранутай праблемы.

Усіх, хто жадае прыйсці, просім зарэгістравацца па адрасе kuchynski.dzianis.12@student.ehu.lt.

Культавы беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч расказвае пра Ашмяны, пажарожжы і як адчуў пісьменніцкі драйв

Віктара Марціновіча паставяць у Вене: “Не атрымалася ў Беларусі – задалося ў Аўстрыі”

Аўтар з Ашмянаў Віктар Марціновіч напісаў баявік пра моўны бізнес. Рэцэнзія


Спонсар рубрыкі “КУЛЬТУРА” – вядучыя на юбілеі, вяселлі, навагоднія карпаратывы Максім Сарока і Таццяна Каляда.

Ведаеце кожнае слова вядучых на вяселлях, юбілеях, карпаратывах? Самы час памяняць ход важных для вас ўрачыстасцяў.

Звярніцеся да Максіма Сарокі і Таццяны Каляды – і любое мерапрыемства стане нечаканасцю і сапраўдным святам. Вас чакаюць дасціпныя жарты, новыя конкурсы, атмасфера весялосці.

Сучасная праграма навагодніх карпаратываў дапаможа кожнаму з удзельнікаў перанесціся у атмасферу чароўнай казкі.

Кантактны тэлефон: (8029) 618-87-16 (Максім), (8029) 550-65-97 (Таццяна).