За дзевяць месяцаў у краіне здзейснілі больш за 685 мільёнаў аперацый па банкаўскіх плацежных картках. Агульная сума аперацый склала амаль 251 трыльён рублёў. 

Аперацый па банкаўскіх картках за межамі краіны было амаль 14 мільёнаў (420,58 мільёна долараў). У сярэднім сума адной аперацыі склала 30 долараў.

Атрымліваецца, як і раней, беларусы аддаюць перавагу разлікам карткамі за мяжой альбо пры аплаце тавараў у замежных інтэрнэт крамах. Дома мы часцей за ўсё купляем тавары ў асноўным за наяўныя грошы.

Большасць уладальнікаў пластыкавых картак (іх на 1 кастрычніка выпушчана каля 12,5 мільёна) знімаюць амаль усе сродкі са сваіх рахункаў, а безнаяўнымі плацяць за камунальныя паслугі, паслугі мабільных аператараў і інтэрнэт.

Паводле Tut.by.

Спонсар рубрыкі “ЭКАНОМІКА” – “TIR Шынамантаж” Дзмітрыя Губара па Гарадоцкай, 102.

На падрыхтоўку машыны да зімы ідзе ледзьве не ўвесь заробак. Пара заканчваць з вялікімі затратамі. У шынамантажы Дзмітрыя Губара дапамогуць зэканоміць.

Пры замене чатырох кол на зімовую гуму, чацвертае – бясплатна. Акцыя дзейнічае да 31 лістапада.

Таксама вы можаце паспрабаваць новы від балансіроўкі – грануламі. Яна змяншае знос гумы, павышае ўстойлівасць машыны на дарозе, ліквідуе вібрацыю кола і падвескі.

Шынамантаж па Гарадоцкай, 102 – і машына ў парадку, і грошы засталіся.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 102-91-02, (8029) 551-25-51.

Сайт: Shin-ok.by.

ІП Губар Д.В. УНП 690462002