Кожны чалавек уяўляе ў рэальнасці тое, пра што чытае. А здарэнні – гэта відовішча, якое дае ўсплёск адрэналіну і вострых уражанняў. Гэта эмоцыі, якіх нам не хапае ў звычайным жыцці. 

Таму крымінальныя гісторыі чытае найбольшая колькасць людзей. У гісторыях, дзе ёсць добры канец, напрыклад, злачынцу арыштавалі, мы знаходзім упэўненасць у тым, што справядлівасць ёсць. Так атрымліваем станоўчыя эмоцыі, змяншаецца ўзровень трывогі.

Зусім іншая рэакцыя, калі злачынцу не знайшлі. Такія гісторыі наадварот даюць адчуванне страху, трывогі. Таму людзям больш падабаюцца завершаныя гісторыі, дзе зло пакаранае.

Існуе меркаванне, што крымінальныя навіны наганяюць страх. Гэта сапраўды так, у чалавека спрацоўвае інстынкт самазахавання. Страх з’яўляецца і тады, калі мы ў небяспецы. Мы бачым страшнае і ў нас спрацоўвае інстынкт абароны. Але адчуванне небяспекі прыводзіць людзей у тонус.

Калі адбываецца нешта страшнае, людзі несвядома спяшаюцца падзяліцца гэтай навіной. Гэта робіцца найперш для таго, каб зменшыць узровень трывогі.

Акрамя таго, калі ты папярэджваеш іншага чалавека пра небяспеку, ты знімаеш уласную трывогу адносна таго, што свет непрадказальны, унутры нараджаецца адчуванне, што сітуацыя не такая страшная, усё больш-менш пад кантролем.

Трэба разумець, чым большы ўзровень страху ў вас, тым большы ўзровень агрэсіўнасці. У стане страху мы знаходзімся ў напружанні. А знімаем гэта праз раздражненне, злосць.

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.

Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі.  А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.

Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!

Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.

ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039