У другім туры міжрэгіянальнага турніру па міні-футболе ў Мядзеле 6 лістапада мясцовая каманда “Юнацтва” згуляла з “Паставамі”. Завяршыўся матч унічыю 3:3.
Як цікавы і напружаны матч з роўнай гульнёй, ахарактызаваў яго дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак.
“Мядзел” 8 лістапада разгромна прайграў “Вілейцы” 3:13. І гэта прытым, што першы тайм мядзяльчане прайгралі мінімальна, 2:3. А ў другім прапусцілі 10 галоў.
“Зубраня” ў барацьбе адолела “Шылавічы” 4:3.
Пасля двух тураў у лідарах “Вілейка” і “Зубраня”. Яны маюць па шэсць ачкоў, але па рознасці мячоў “Вілейка” знаходзіцца на першым месцы.
“Вілія” са Смаргоні стала чэмпіёнам Гродзенскай вобласці па футболе