“Залаты матч” чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе прайшоў 7 лістапада.

“Вілія” з Смаргоні гуляла з ФСК “Гродзенскі”. Абедзве каманды набралі роўную колькасць ачкоў у фінальнай частцы чэмпіянату і згодна рэгламенту пераможцу вызначылі ў матчы паміж імі.

Гульня праходзіла на нейтральным полі – у Лідзе. “Вілія” перамагла 2:0 і заняла першае месца у чэмпіянаце. Абодва галы ў матчы забілі ў другім тайме, паведаміў гулец “Віліі” Віталь Будай.

Вызначыліся ў матчы Павел Сабіла и Юры Марціновіч.