Ад канца 2014 года ў горадзе адбылося ўжо восем крадзяжоў з кіёскаў, да якіх, па версіі следства, мае дачыненне затрыманы падазраваны.
Пра гэта паведамляе начальнік Маладзечанскага райаддзела міліцыі Валянцін Асіповіч.
Усе ўзломы кіёскаў адбываліся ноччу. Ні на адным з іх не было сігналізацыі. Адзін месціцца ля аўтавакзала, другі – каля рынку райспажыўтаварыства, трэці – на вуліцы Вольнай.
Злодзей браў цыгарэты, парфуму, біжутэрыю, іншыя рэчы на сумы ад 10 да 70 мільёнаў.
Падазраванага, маладога мужчыну, затрымалі і заключылі пад варту. Ён здымаў кватэру ў Маладзечне.
За серыю крадзяжоў з кіёскаў вінаватаму пагражае да сямі гадоў турмы.
У сутыкненні аўтобуса з машынай каля “Бярозкі” вінаваты кіроўца аўтобуса
Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.
У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.
За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.
Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.
ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731