Яна пачалася ад 11 лістапада і будзе доўжыцца да 15 лістапада. Акцыя накіраваная на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў. 

З пачатку года на Маладзечаншчыне адбылося 17 ДТЗ з удзелам пешаходаў, два з іх са смяротным зыходам.

Асноўнымі прычынамі здарэнняў з’яўляецца тое, што пешаходы няправільна пераходзяць дарогу. Кіроўцы парушаюць правілы праезду дарогі каля нерэгулюемых пешаходных пераходаў, не даюць перавагі пешаходам, калі тыя пераходзяць дарогу.

Міліцыя нагадвае, каб пешаходы ў цёмны час сутак былі абазначаныя флікерамі. Калі вы ўбачылі на праезнай частцы альбо побач з ёй нецвярозых пешаходаў, паведамляйце па нумарах: (80176) 77-16-56 альбо 102.

Праходзіць агульнарэспубліканская дэкада “Дзяржтэхагляд”

Як можна зэканоміць, калі ставіце зімовую гуму, і што варта зрабіць у машыне да зімы

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.

Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі.  А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.

Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!

Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.

ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039