Чытачы “РГ” занепакоеныя тым, што нехта наўмысна псуе дрэвы, каб іх пасля спілавалі.
У двары №9 па вуліцы Касманаўтаў хтосьці здымае палосы кары на 5-10 сантыметраў каля кораня. Пасля гэтага дрэвы могуць засохнуць, і ЖРЭУ давядзецца іх спілоўваць.
Частка жыхароў падазрае ў гэтым некаторых жыхароў з суседняга дома №11, які месціцца насупраць. Нашы чытачы абураюцца:
– Як могуць замінаць дрэвы? Калісьці жыхары №9 адкуль маглі прывозілі саджанцы і высаджвалі ў сваім двары. Многіх з тых, хто садзіў дрэвы, ужо няма сярод жывых, бо дом здалі ў 1969 годзе. Для іх дзяцей і ўнукаў гэта памяць. А цяпер такім варварскім чынам губяць ліпы, клёны і бярозы, нехта іх псуе. Сёння яны псуюць дрэвы, а што ім будзе замінаць заўтра? Мы заклікаем не заставацца раўнадушнымі да гэтага варварства і вандалізму над прыродай горада.
Пашкоджаныя дрэвы па вуліцы Касманаўтаў. За шкоду пагражае да дзевяці мільёнаў рублёў штрафу. Фота забяспечана чытачамі “РГ”.
Лёс дрэў вырашаць вясной
У ЖРЭУ №6 пра гэту праблему ведаюць. Майстар Вольга Гутнік пацвердзіла, што жыхары звярнуліся і да іх. Яна патлумачыла, што камунальнікі былі на месцы. Відаць, што падпілы старыя, ужо засохлыя. Пакуль дрэвы жывыя і пілаваць іх няма прычыны. Калі яны за зіму ссохнуць, то давядзецца спілаваць.
– Мы пыталіся ў жыхароў, ці бачылі яны, хто шкодзіць дрэвы, але ніхто не дапамог знайсці адказнага, – распавядае майстар. – Хутчэй за ўсё, цень ад гэтых дрэў замінае камусьці з жыхароў. Але за пашкоджанне дрэў прадугледжаная адказнасць, тым больш што яны месцяцца на тэрыторыі горада. Нам самім даводзіцца аформіць мноства дакументаў, каб пасля прыехала камісія, і толькі пасля гэтага, пры неабходнасці, дрэва, якое можа пагражаць бяспецы, можна было спілаваць.
Майстар удакладніла, што вясной зелянгас спілоўваў толькі дрэвы ў аварыйным стане, ад якіх пры моцным ветры маглі б адарвацца сухія галінкі. Лёс жа дрэў са знятай карой вырашаць па вясне.
Карта ўчастка, дзе сапсаваныя дрэвы. Фота забяспечана чытачамі “РГ”.
За шкоду дрэва – да 9 мільёнаў
У юрыдычным сектары “Камунальніка” патлумачылі адказнасць за пашкоджанне дрэў ці іншых насаджэнняў. Яе прадугледжвае артыкул 15.22 Адміністрацыйнага кодэкса “Незаконнае знішчэнне ці пашкоджанне дрэў і кустоў ці іншай расліннасці”. За гэта фізічныя асобы могуць атрымаць штраф ад пяці да 50 базавых велічынь (ад 900 тысяч да 9 мільёнаў рублёў).
Ці можна было секчы сосны на новых участках каля Асіпавіцкага вадаёма на Вілейшчыне
Ля інтэрната, што на скрыжаванні вуліц Гарадоцкай і Гасцінца, растуць крывыя дрэвы
Топ-10 самых экзатычных і дзівосных дрэваў планеты
Ля “Спадарожніка” спілавалі чатыры блакітныя елкі і каштанавую алею
Зелянгас: дрэвы ў Маладзечне сохнуць таму, што старыя, а не таму, што іх блага абразаюць
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039