Забараняецца лоўля сіга з 1 лістапада па 15 снежня. У гэты час павялічваюцца штрафныя санкцыі.
Пры незаконным вылаве, акрамя штрафу, давядзецца кампенсаваць нанесеную рыбным багаццям шкоду, паведаміў старшы дзяржінспектар Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір Хіла.
Кожны злоўлены сіг, незалежна ад памераў, абыдзецца парушальніку ў дзевяць базавых велічынь (1 мільён 620 тысяч рублёў).
Па тры мільёны за кілаграм. Так дорага абыдзецца віляйчаніну здабытая ў Сэрвачы рыба