Інтэрнэт-праект “Зялёная карта”, які бярэ пачатак ад 2012 года, стане агульнабеларускім: цяпер на мапу нанясуць усе гарады краіны. Для дапамогі ў гэтым Цэнтр экалагічных рашэнняў шукае валанцёраў з розных раёнаў.
Сярод гарадоў нашага рэгіёна на “Зялёнай карце” ёсць толькі Маладзечна.
“Зялёная карта” ўтрымлівае інфармацыю пра пункты прыёму рэсурсаў (шкло, папера, пластык, метал), небяспечных адыходаў (лямпы і тэрмометры, батарэйкі і акумулятары, аўтаадыходы, а таксама электрычнага і электроннага абсталявання), месцы прыёму рэчаў для паўторнага выкарыстання (кнігі, адзенне, мэбля, бытавая тэхніка).
Арганізатары плануюць дапоўніць карту яшчэ трыма слаямі: экалагічная інфармацыя і арганізацыі, аднаўляльная энергетыка, прыродныя тэрыторыі, паведамляе Цэнтр экалагічных рашэнняў.
Каб далучыцца і стаць валанцёрам, трэба да 1 снежня звязацца з каардынатарам па тэлефонах (+37517) 334-18-15, (+37529) 559-61-19, ці па электроннай пошце greenmap@ecoidea.by.
Знайсці карту можна па адрасе: greenmap.by.
Выбіраем бяспечную цацку для дзіцяці
Працуюць над “зялёным маршрутам”
Адна пальчыкавая батарэйка ў смецці можа атруціць да 400 літраў вады
Куды выкінуць батарэйкі: адрасы па рэгіёне
Экспрэс-апытанне: Як вы ацэньваеце экалагічную сітуацыю ў рэгіёне?
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039