У Мядзельскім музеі Народнай славы 20 лістапада адбудзецца адкрыццё чарговай выставы суполкі “Абуджэнне” мастакоў з Узды і Мінска.

Называецца яна “Ёсць такая зямля, дзе крыніцы звіняць”. Пачатак – а 15 гадзіне.

Суполка “Абуджэнне” ўтварылася больш за пяць год таму – адгэтага часу мастакі-“абуджэнцы падарожнічаюць па Беларусі. У суполку ўваходзяць Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка. Разам з імі творчыя працы прадэманструюць маладыя навучэнцы мастацкай майстэрні Уладзіміра Сайко Анастасія Кунец, Анастасія Чмялёва, Павел Уляшка і Уладзіслаў Шуцько.

На выставе пакажуць жывапісныя, графічныя і тэкстыльныя творы, якія сведчаць пра хараство нашай краіны, пра яе гісторыю і сучаснасць. Мастакі правядуць перад адкрыццём выставы сваю традыцыйную “эцюдную гадзінку”, арганізуюць майстар-клас.

Працягнецца выстава месяц. Пасля яе завяршэння частку твораў падаруюць у калекцыю музея.

Забяспечана Наталляй Бурак

Забяспечана Наталляй Бурак

Спонсар рубрыкі “КУЛЬТУРА” – вядучы на юбілеі, вяселлі, навагоднія карпаратывы Максім Сарока і Таццяна Каляда.

Ведаеце кожнае слова вядучых на вяселлях, юбілеях, карпаратывах? Самы час памяняць ход важных для вас ўрачыстасцяў.

Звярніцеся да Максіма Сарокі і Таццяны Каляды – і любое мерапрыемства стане нечаканасцю і сапраўдным святам. Вас чакаюць дасціпныя жарты, новыя конкурсы, атмасфера весялосці.

Сучасная праграма навагодніх карпаратываў дапаможа кожнаму з удзельнікаў перанесціся у атмасферу чароўнай казкі.

Кантактны тэлефон: (8029) 618-87-16 (Максім), (8029) 550-65-97 (Таццяна).