У чэмпіянаце адкрытай аматарскай валейбольнай лігі Мінска каманда “Мядзел ФАЦ” 8 лістапада перайграла “Спарту” 3:1. З такім жа лікам учора, 11 лістапада, выйграла ў каманды “А-100”.

 Пасля гэтай перамогі мядзяльчане падняліся на другое месца ў другім дывізіёне.

– Пакуль усё складваецца няблага для нас, прайгралі толькі лідару спаборніцтваў. Дапамагае выйграваць добры настрой на гульню, – кажа капітан каманды Андрэй Русак. 

У камандзе гуляюць як жыхары Мядзела, так і ўраджэнцы раёна, якія цяпер вучацца ці працуюць ў Мінску.

“Смаргонь” працягвае пераможную серыю

На рахунку смаргонцаў чацвертая перамога запар. У гасцях ФК “Смаргонь”  8 лістапада абыграў 1:0 “Днепр” з Магілёва – каманду, якая змагаецца за выхад у вышэйшую лігу.

Адзіны гол у контратацы на 64-й хвіліне забіў Аляксандр Ануфрыеў.

Другая запар нічыя “Ашмянаў”

На гэты раз ФК “Ашмяны” зарабіў ачко 7 лістапада ў гасцявым матчы са сталічным “Тарпеда”. Матч завяршыўся з лікам 2:2. 

Перад апошнім турам фінальнай часткі чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе “Ашмяны” апусціліся на шостае месцы. Іх абышоў “Клецк”.

“Вілейка” лідзіруе ў міжрэгіянальным турніры па міні-футболе ў Мядзеле