У Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі 30-31 кастрычніка прайшоў 18 конкурс работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.
Вілейскі раён на конкурсе прадстаўлялі чатыры вучні. У міжпрадметнай секцыі “Экалогія. Энергазахаванне ў адукацыйнай прасторы” гонар раёна абараняў Клім Севярын, вучань 8 класа вілейскай гімназіі №1 “Логас” (кіраўнік Я. Мароз). У секцыі “Фізіка і астраномія” вучань 10 класа Даўгінаўскай сярэдняй школы Дзяніс Яскевіч пазнаёміў з вынікамі калектыўнага даследавання “Атрыманне стэрэаскапічных відарысаў” (кіраўнік У. Малашэвіч).
На секцыі “Беларуская мова і літаратура” выступіла Валерыя Кабак, вучаніца 8 класа вілейскай гімназіі №2, з тэмай “Тапонімы як сродак успрымання свету і адлюстравання ўмоў жыцця людзей (на прыкладзе вёскі Порса Вілейскага раёна)” (кіраўнік В. Кажура). У секцыі хіміі калектыўную работу прадставіла вучаніца 10 класа сярэдняй школы №3 Вілейкі Святлана Ваўчкова. Тэма работы − “Атрыманне няньютанаўскіх вадкасцей з даступных рэактываў школьнай лабараторыі” (кіраўнік В. Сапронава).
Работа па фізіцы была адзначаная дыпломам другой ступені, па беларускай літаратуры і па хіміі – трэцяй ступені.
Праграма конкурсу прадугледжвала не толькі актыўную працу ўдзельнікаў, але і “навуковыя” забаўкі. Былі магчымасці наведаць пляцоўку музея папулярнай навукі “Элемента”, азнаёміцца з выставай кніг, перыядычных і медыявыданняў “Вучуся быць навукоўцам” у бібліятэцы інстытута.
Юныя даследчыкі маглі наведаць сеанс навукова-фантастычнага фільма “Назад у будучыню-2”. Кінафільм выбраны невыпадкова, паколькі падзеі ў ім адбываюцца 21 кастрычніка 2015 года, а здымаўся фільм у 1989-м. Прагляд дазволіў параўнаць, што спраўдзілася ў навуковых прагнозах аўтараў фільма, а што – не.
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039