Выхадныя – выдатная магчымасць правесці час з дзецьмі. Тым больш, калі ў горадзе праходзяць адпаведныя мерапрыемствы.
У суботу і нядзелю ў Мядзельскім ГДК пакажуць прадстаўленні лялечнага тэатра “Батлейка” для дзяцей у межах тыдня праваслаўнай культуры. У суботу яны будуць ісці кожную гадзіну ад 13.00 да 17.00. У нядзелю – ад 10 да 17 гадзін.
Выхадныя ў кінатэатры з дзецьмі
У кінатэатры “Радзіма” ў Маладзечны багаты выбар мультфільмаў, якія будуць даспадобы вашаму дзіцяці, тым больш калі ў кінатэатр вы пойдзеце ўсёй сям’ёй.
З мультфільмам “Крэпасць: Шчытом і мячом” глядач пераносіцца ў далёкае 17 стагодде. Польска-літоўскае войска ідзе на Маскву, аднак перашкаджае на гэтым шляху Смаленск. Жыхары горада аддана змагаюцца з ворагам, каб перашодзіць іх планам. Усё магчымае робяць нават дзеці. Хлопчык Саша спрабуе варажыць, выклікае Цара з вогненным шчытом і палымяным кап’ём, каб ён дапамог рускім войскам. Ці дапаможа гэты спосаб? Ці здолее горад вытрымаць? Сачыце разам з дзецьмі ў кінатэатры.
Кадр з фильма. Фота kinopoisk.ru.
Завочна трапіць у горад Непаслухмяных дзяцей ваша дзіця зможа, паглядзеўшы анімацыю “КінаДзяцінства. Цішэй, бабуля спіць”.
Тэма любові дзяцей да бацькоў паўстае ў мультфільмах “Сава. Сэрца воіна” і “Незвычайнае падарожжа Серафімы”. Будзьце ўпэўненыя, што ваша дзіця будзе кранутая гэтымі гісторыямі, і вы таксама пачуеце, наколькі вас любяць.
Кадр з фільма. Фота uoj.org.ua.
Кіно: змаганне за лепшае жыццё, элітарны трылер, шпіёны і крымінальныя аўтарытэты
Адна з асноўных падзей свету кіно гэтага года нарэшце здзейснілася: пракат пачынае фінальная частка фантастычнай гісторыі Кітніс Эвердзін пад слоганам “Ды не згасне полымя” – “Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка ІІ”. Расповед пра змаганне дзяўчыны з тыранічным кіраўніцтвам постапакаліптычнай краіны Панэма. Серыя “Галодных гульняў” – узор надзвычай паспяховай гісторыі, якая захапіла і чытачоў, і гледачоў. Раман амерыканкі Сюзан Колінз надрукаваны ў 2010 годзе, а сёлета выходзіць заключны, чацверты фільм цыкла.
Антыўтапічны цыкла распавялае гісторыю дзяўчыну, якая вымушана удзельнічаць у “Галодных гульнях” – штогадовым спаборніцтвы. Для яго адбіраюцт па адным прадстаўніку дыстрыкта Панэма, адпраўляюць у адмыслова пабудаваную пляцоўку з разнастайнымі перашкодамі. Сутнасць змагання ў тым, каб выявіць пераможцу – таго, хто загіне апошнім. Галоўная гераіня спрабавала толькі абарніць ад удзелу ў спаборніцтве сястру, а ў выніку стала пераможцай, а таксама тварам паўстання супраць самадзяржаўнага Капітолія. У фінальнай частцы серыі яна вядзе заключнае змаганне за свабоду.
“Галодныя гульні” зрабілі актрысу Джэніфер Лоўрэнс зоркай першай велічыні. Але ў фінале мы ўбачым шмат яркіх акцёрскіх работ. У ролі Плутарха Хавэнсбі зняўся Філіп Сэймур Хофман. Ён пайшоў з жыцця за тыдзень да завяршэння здымкаў. Таму яго персанаж будуць аднаўляць з дапамогай лічбавых тэхналогій са сцэн, якія знялі раней.
Фінал насычаны дынамікай, спецэфектамі, вастрынёй і барацьбой за тое, што павінна належыць ад нараджэння – свабоду і права кіраваць сваім жыццём. Фільм для тых, каму неабходна натхненне і намацаць дарогу наперад.
Кадр з фільма. фота plus.google.com.
Жахі “Багровы пік” абяцаюць усё лепшае для аматараў жанру, але з нетрывіяльнай і непрадказальнай канцоўкай. Гэта хутчэй містыка, якую рэжысёр Гільерма дэль Тора падае вытанчана, інтрыгуюча і ў бархатнай абіўцы, без прысмаку металу на вуснах.
Рэжысёр прыдумаў 12 версій сцэнарыю, але і ў час вытворчасці мяняў некаторыя сцэны.
Крытыкі хваляць карціну за фарбы, атмасферу, драму, а фільм у цэлым называюць элітарным трылерам.
Кадр з фільма. Фота youtube.com.
Тыдзень працягвае пракат і іншых гучных сёлетніх прэм’ер, на якія яшчэ можна паспець трапіць: жыццясцвярджальная фантастыка “Марсіянін”, працяг бандзіяны “007: Спектр”, расповед пра супрацу крымінальнага аўтарытэта з агентам ФБР “Чорная імша”.
Абавязкова раім схадзіць у кінатэатр “Мір” у Вілейцы аматарам анімацый. Іх на выхадных чатыры – “Чароўная краіна”, “Сава. Сэрца воіна”, “Крэпасць: шчытом і мячом”, “Кунг-фу Трусік”. Таксама глядзіце: баявікі “Джон Уік” і “007 Спектр”, “Чорная імша”, камедыя “8 новых спатканняў”, анімацыі, трылер “Радзіма” фантастыка “Марсіянін”.
Больш падрабязна рэпертуары глядзіце тут.
Адпачыць пад прыемную музыку і пакаштаваць страў на любы густ прапануем у кафэ “Даміно” і рэстаране “Еўропа”.
Каштуем арабскую страву і марскую салату
Зрабіце вячэру арабскай – замоўце люлю-кебаб. Фота vilingstore.net.
Кафэ “Даміно” запрашае пакаштаваць новыя стравы. У меню з’явілася салата з морапрадуктамі, у яе складзе крэветкі, кальмары, свежы агурок, перац, вяндліна – усё запраўленае маянэзам.
Кафэ прапануе чытачам “Рэгіянальнай газеты” прыдумаць назву для салаты. Калі ў вас вельмі арыгінальная назва, вы можаце патлумачыць, чаму выбралі менавіта такую. Магчыма, ваш варыянт стане самым лепшым і кафэ выкарыстае гэту назву ў меню.
Зрабіце вячэру арабскай – замоўце люлю-кебаб з бульбянымі шарыкамі. А напрыканцы малочны кактэйль, да яго вам прапануюць разнастайныя сіропы.
Наш адрас: Маладзечна, вул. В. Гасцінец, 87.
Замовіць столік можна па тэлефоне: (80176) 76-16-73.
ООО “АлексТан-Б” УНП 691891373
У суботу кафэ “Даміно” закрытае на спецбслугоўванне, прапануем завітаць у “Еўропу”.
Па сытныя і карысныя стравы – у “Еўропу”
Рулецікі з баклажанаў. Фота achievetruehealth.com.
Вас чакае прыемная музыка, утульны інтэр’ер і непаўторныя стравы.
На гэтым тыдні прапануем вам закуску “Кардынал” з языка і грэцкіх арэхаў і мясное асарці. Гэта не толькі смачна, але і карысна для вашага арганізма. Калі вы зайшлі толькі перакусіць, то выбірайце рулецікі з баклажанаў.
Вы можаце замовіць столік па тэлефоне (80176) 77-18-60. Мы месцімся па адрасе: Маладзечна, вул. Віленская, 9.
ООО “Кватро-Плюс”
УНП 690026570
Аматарам спорту
У суботу, 14 лістапада, у гадзіну дня пройдзе апошняя гульня на маладзечанскім стадыёне. Каманда Маладзечанскай ДЮСШ будзе гуляць супраць каманды з Клецка. Фанаты спецыяльна для гэтага дня рыхтуюць перфоманс. Але пакуль у сакрэце які.
Чарговыя матчы міжрэгіянальнага турніру па міні-футболе пройдуць у Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. У нядзелю, 15 лістапада, у 12.00 адбудзецца матч “Шылавічы” – “Паставы”. У 13.00 сустрэнуцца лідары чэмпіянату – “Вілейка” – “Зубраня”.
На выхадных чакаюцца дажджы, месцамі пройдзе мокры снег
Спонсар рубрыкі “КУЛЬТУРА” – вядучы на юбілеі, вяселлі, навагоднія карпаратывы Максім Сарока і Таццяна Каляда.
Ведаеце кожнае слова вядучых на вяселлях, юбілеях, карпаратывах? Самы час памяняць ход важных для вас ўрачыстасцяў.
Звярніцеся да Максіма Сарокі і Таццяны Каляды – і любое мерапрыемства стане нечаканасцю і сапраўдным святам. Вас чакаюць дасціпныя жарты, новыя конкурсы, атмасфера весялосці.
Сучасная праграма навагодніх карпаратываў дапаможа кожнаму з удзельнікаў перанесціся у атмасферу чароўнай казкі.
Кантактны тэлефон: (8029) 618-87-16 (Максім), (8029) 550-65-97 (Таццяна).