Са Швецыі праз Беларусь у бок Расіі будзе перамяшчацца цыклон. Ён прынясе дажджы, месцамі снег, вецер з парывамі 15-20 м/с? раніцай магчымы туман.
У суботу, 14 лістапада, ноччу ад +1 да +7, у крайніх усходніх раёнах пры праясненнях будзе ад 0 да -2. Днём ад +4 да +9.
У нядзелю тэмпература паветра на працягу сутак – 1-7 градусаў цяпла.
– У пачатку наступнага тыдня, калі цыклон адыдзе ўглыб Расіі, у Беларусь стануць паступаць больш прахалодныя паветраныя масы з Балтыйскага мора, – адзначылі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па-ранейшаму будзе дажджліва, у паўночна-ўсходніх раёнах магчымы мокры снег і слабы галалёд. Часамі моцны парывісты вецер. Ноччу тэмпература паветра будзе змяняцца ад -1да -3 па паўночным усходзе, ад +4 да +7 па паўднёвым захадзе. Днём будзе халадней на паўночным усходзе ад 0 да +2, цяплей на паўднёвым захадзе ад +6 да +10.
“Наша Ніва” паводле БелТа.
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Калі ад ветру коўдра не ратуе,
Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,
ІП Шульжыцкі вокны прапануе,
Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.
Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039