Пра гэта паведамляюць інфармагенствы са спасылкай на навуковага супрацоўніка аддзела навуковай экспертызы Траццякоўскай галерэі Кацярыну Вароніну.

– Было вядома, што пад малюнкам “Чорнага квадрата” быў нейкі іншы малюнак. Мы высветлілі, што такіх малюнкаў не адзін, а два. І даказалі, што першапачатковы малюнак – гэта кубафутурыстычная кампазіцыя, а тая, што ляжыць пад “Чорным квадратам”, колер якой вы бачыце ў кракелюрах (расколінах фарбы), – гэта протасупрэматычная кампазіцыя, — распавяла Вароніна. Адкрыццё было зроблена крыху больш за месяц таму.

Пад “Чорным квадратам” Малевіча знайшлі другую выяву. Фота rus-img2.com.

Пад “Чорным квадратам” Малевіча знайшлі другую выяву. Фота rus-img2.com.

Аднак на гэтым нечаканасці не заканчваюцца. Аўтары даследавання распавялі, што яны за выключэннем трох літар расшыфравалі надпіс на “Чорным квадраце”, які лічаць аўтарскім. На думку музейшчыкаў, фраза гучыць як “Бітва неграў у цёмнай пячоры”. Яна адсылае да палатна, напісанага ў 1882 годзе французскім пісьменнікам Альфонсам Але, пад назвай “Бітва неграў у цёмнай пячоры глыбокай ноччу”.

– У Малевіча складаны, заблытаны почырк, і некаторыя літары пішуцца аднолькава: “н”, “п”, і нават “и” ў некаторых тэкстах вельмі блізкія па напісанні. Мы працуем над другім словам. Але тое, што першае слова “Бітва, вы ўсе можаце ўбачыць, – заявіла Вароніна.

Сёлета “Чорнаму квадрату” спаўняецца 100 гадоў. Юбілей гэтай эпахальнай працы Траццякоўская галерэя адзначыла выставай “Пад знакам Малевіча”, сабраўшы ў дзвюх залах сотню графічных прац і эскізаў майстра, яго паслядоўнікаў, а таксама мастакоў, якія часова далучыліся да іх.

“Наша Ніва” паводле БелТа.

Спонсар рубрыкі “КУЛЬТУРА” – вядучы на юбілеі, вяселлі, навагоднія карпаратывы Максім Сарока і Таццяна Каляда.

Ведаеце кожнае слова вядучых на вяселлях, юбілеях, карпаратывах? Самы час памяняць ход важных для вас ўрачыстасцяў.

Звярніцеся да Максіма Сарокі і Таццяны Каляды – і любое мерапрыемства стане нечаканасцю і сапраўдным святам. Вас чакаюць дасціпныя жарты, новыя конкурсы, атмасфера весялосці.

Сучасная праграма навагодніх карпаратываў дапаможа кожнаму з удзельнікаў перанесціся у атмасферу чароўнай казкі.

Кантактны тэлефон: (8029) 618-87-16 (Максім), (8029) 550-65-97 (Таццяна).