Супрацоўнікі аддзялення аператыўнага рэагавання Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на возеры Мястра каля вёскі Качаргі затрымалі двух мясцовых жыхароў. Адбылося гэта ўвечары 9 лістапада.
Мужчыны з дапамогай дзвюх сетак злавілі 33 плоткі, 24 ляшча і іншую рыбу. Прычынілі яны шкоду на суму 22 мільёны 500 тысяч рублёў.
У іх забралі сеткі і лодку.
Узбудзілі крымінальную справу па факце незаконнай здабычы рыбы. Мужчыны ўжо кампенсавалі шкоду, расказаў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Міхаіл Сакалдынскі.
У “Еўраопце” ў Мядзеле скралі кашалёк з рублямі і еўра
Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.
У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.
За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.
Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.