Да віляйчаніна Мікалая Ліскова звярнулася з просьбай аб дапамозе Галіна Ларыёнава з Казахстана.
Яна шукае дзеда мужа. Піша: “Муж мой памёр, але мае сыны хочуць ведаць, дзе пахаваны іх прадзед”.
Сям’я спрабавала шукаць па інтэрнэце – ніякай інфармацыі знайсці не ўдалося. Ведаюць толькі, што іх продка звалі Юлій Гардон. Ён – яўрэй.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны яго сям’ю эвакуіравалі ў Караганду у Казахстане. Юлія пакінулі для працы ў падполлі, так як працаваў у гарвыканкаме. Яго схапілі фашысты і забілі.
Ускладняе пошукі тое, што не ведаюць, у якім горадзе жыў продак. Адзінае, у чым упэўненыя, што горад размешчаны на Міншчыне, непадалёку ад Мінска. Ведаюць, што быў устаноўлены помнік, на якім указанае імя і прозвішча прадзеда.
Калі хто з нашых чытачоў бачыў у рэгіёне ці па-за ім помнік, дзе прыгаданы Юлій Гардон, паведамляйце ў рэдакцыю ці ў каментарах на сайце.
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Калі ад ветру коўдра не ратуе,
Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,
ІП Шульжыцкі вокны прапануе,
Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.
Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039