Паводле апошніх дадзеных, беларускія грамадзяне ў выніку начной тэрарыстычнай атакі на Парыж не пацярпелі, паведаміў МЗС са спасылкай на французскіх калег.

У выніку серыі тэрактаў у французскай сталіцы загінула 128 чалавек. Яшчэ 237 шпіталізавана, 80 з іх у крытычным стане.

Тэлефон для экстраннай сувязі з пасольствам ў Францыі: +33609784140. Тэлефанаваць могуць толькі грамадзяне, родныя якіх знаходзяцца ў Парыжы і не выходзяць на сувязь.

Тэлефон гарачай лініі прэфектуры Парыжа для турыстаў: +33(0)145558000.

МЗС “рэкамендуе грамадзянам нашай краіны, якія знаходзяцца ў Францыі, выконваць указанні ўладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі ў Беларусі”. Амбасада ў Парыжы працягвае адсочваць сітуацыю.

Тэрарысты атакавалі Парыж. 128 забітых. Алянд увёў надзвычайнае становішча: “Барацьба будзе бязлітаснай”


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Калі ад ветру коўдра не ратуе,

Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,

ІП Шульжыцкі вокны прапануе,

Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.

Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.

Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі.  А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.

Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!

Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.

ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039