Работнікі фінансавай міліцыі затрымалі выконваючага абавязкі галоўнага інжынера сельскагаспадарчага прадпрыемства, які падазраецца ў крадзяжы пяці тон збожжа, паведамляе Камітэт дзяржкантролю.

Супрацоўнікі Смаргонскага межрайаддзела фінрасследаванняў затрымалі 32-гадовага в. а. галоўнага інжынера сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва Ашмянскага раёна. Яго падазраюць у крадзяжы пшаніцы.
Як высветлілі аператыўнікі, ён разамз чатырма жыхарамі раёна тройчы заходзіў у зернесушыльны комплекс, адкуль і вынес збожжа. Вывез скрадзенае на грузавой машыне аднаго з падзельнікаў. Пазней высветлілі, што гэтая пшаніца не была апрыходаванай па бухгалтарскім уліку прадпрыемства.
У адносінах да в. а. галоўнага інжынера і чатырох яго падзельнікаў узбудзілі крымінальную справу за крадзеж праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.
Санкцыі адпаведнага артыкула Крымінальнага кодэкса прадугледжваюць пазбаўленне свабоды да пяці год.

Каля 250 тон асфальту ідзе штодзень на рамонт дарогі Алёхнавічы-Радашкавічы-Гарадок

На рынку патаннела пяць прадуктаў, сярод іх свініна (+цэны на рынку і рэцэпт стравы)

Сярэдні заробак падае, з пачатку года скараціўся з 621 да 389 $

Лічба дня: кожны пяты беларус пасля атрымання заробку пачынае чакаць наступнага

Спонсар рубрыкі “ЭКАНОМІКА” – “TIR Шынамантаж” Дзмітрыя Губара па Гарадоцкай, 102.

На падрыхтоўку машыны да зімы ідзе ледзьве не ўвесь заробак. Пара заканчваць з вялікімі затратамі. У шынамантажы Дзмітрыя Губара дапамогуць зэканоміць.

Пры замене чатырох кол на зімовую гуму, чацвертае – бясплатна. Акцыя дзейнічае да 31 лістапада.

Таксама вы можаце паспрабаваць новы від балансіроўкі – грануламі. Яна змяншае знос гумы, павышае ўстойлівасць машыны на дарозе, ліквідуе вібрацыю кола і падвескі.

Шынамантаж па Гарадоцкай, 102 – і машына ў парадку, і грошы засталіся.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 102-91-02, (8029) 551-25-51.

Сайт:Shin-ok.by.

ІП Губар Д.В. УНП 690462002